Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Напрыканцы маю ва ўнутраным дворыку Полацкага калегіума ў другі раз зайграў рознакаляровымі фарбамі “Парасонфэст”. Фестываль прысвечаны святкаванню Дня Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту і ўжо стаў традыцыйным мерапрыемствам.

parason fest 1

На працягу трох фестывальных дзён усе жадаючыя атрымалі магчымасць стаць удзельнікамі яркага свята. Дарослых і маленькіх гасцей чакала алея рознакаляровых парасонаў, фотазона, фэст-бар з пачастункамі, падарункі-сувеніры і шмат іншых цікавасцей.

parason fest 2

parason fest 3

parason fest 4

Наведавальнікам мерапрыемства таксама прапанавалі экспрэс-экскурсію “Бяседа з Мудрым старцам” (знакамітай Механічнай галавой!) і дэманстрацыю акадэмічнага шэсця ўніверсітэцкага гадзінніка.

parason fest 5

parason fest 6

parason fest 7

parason fest 8

parason fest 9

А кожны фестывальны вечар з 19.00 да 20.00 унутраны дворык напаўнялі гукі цудоўнай музыкі – у гэты час тут выступаў полацкі камерны аркестр “Еўропа-Цэнтр” под кіраўніцтвам дырыжора Р. Садыкава.

parason fest 10

parason fest 12

parason fest 11

Арганізатарамі рознакаляровага свята штогод з’яўляецца турцэнтр універсітэта, удзельнікамі – студэнты і супрацоўнікі ПДУ, жыхары і госці горада.

parason fest 13

parason fest 14

“Парасонфэст – 2019” стаў яскравым мерапрыемствам, наведавальнікі якога атрымалі шмат пазітыўных пачуццяў!

М.У. Янкоўская, сектар КДД