Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Запрашаем на выставу «Як мы тут апынуліся» студэнткі Полацкага дзяржаўнага універсітэта Васілісы Метлы. Экспазіцыя пачала сваю працу з 12 верасня 2019 года ў музеі гісторыі і культуры горада Наваполацка. Праект выставы распрацоваваўся студэнткай на працягу года. Куратаркай выставы з’яўляецца асістэнт кафедры архітэктуры Васільева Вераніка.

Васіліса – студэнтка чацвертага курса інжынерна-будаўнічага факультэта, спецыяльнасць архітэктура. Скончыла дзіцячую мастацкую школу горада Наваполацка. З’яўляецца ўдзельніцай разнастайных праектаў і выстаў. Варта вызначыць, што студэнтка, акрамя заняткаў жывапісам і малюнкам, займалася і цікавілася рознымі напрамкамі мастацтва. Разнастайнасць напрамкаў і поглядаў на жыццё – гэта тое, што вабіць творчага чалавека, дзе бы ён ні знаходзіўся, і дае магчымасць для развіцця. Гэта разнастайнасць у поўнай меры вызначаецца ў Васілісы. На выставе гледачам прадстаўлена магчымасць камунікацыі з сабою і аўтаркай пры дапамозе шматлікіх мастацкіх вобразаў.

Прадстаўленыя ў экспазіціі творы адлюстроўваюць розныя бакі чалавечай сутнасці, сітуацыі, якія сустракаюцца на працягу жыцця. Вобразу і колеру на аркушах мастачкі адведзена асобнае месца.

Васіліса Метла. Кожны дзень, кожны тыдзень

Васіліса Метла. Серыя прац: Кожны дзень, кожны тыдзень. Хавайся и бягі ад гэтага, губляючыся ў снах. Папера, акрыл 2019 г.

Васіліса Метла. Серыя прац: Кожны дзень, кожны тыдзень. Цяпер прачынайся - нешта сустрэне позірк раніцай. Папера, акрыл 2019 г

Васіліса Метла. Серыя прац: Кожны дзень, кожны тыдзень. (каб падрыхтавацца да жыцця чарговага дня – станавіся ў цэнтр кола. Папера, акрыл 2019 г

Васіліса Метла. Серыя прац

Васіліса Метла. Карабель, меркавана, у нябёсы. Папера, акрыл 2019г.

Васіліса Метла. Серыя прац Кожны дзень, кожны тыдзень. Тое, што чакае ля падушкі (калі засынаеш). Аргаліт, акрыл 2019 г.

Васіліса Метла. Кожны дзень, кожны тыдзень

Васіліса Метла. Серыя прац Кожны дзень, кожны тыдзень. Калі ўтрымаешся – апынешся ў свеце, разумеючы усіх навокал і саму сябе. Папера, акрыл 2019 г.

Васіліса Метла. Серыя прац Кожны дзень, кожны тыдзень. Калі памылішся – застанецца форма, але на самой справе ўвесь дзень цень будзе замест цябе. Распаўсюджваць нешта незразумелае. Папера, акрыл 2019 г.

Большая колькасць работ зроблена акрылавымі фарбамі, але таксама сустракаецца ручная графіка, дзе аўтарка выказвае думкі лініямі і сімваламі.

Васіліса Метла. А гэта маглі б быць сакрэты

Васіліса Метла. А гэта маглі б быць сакрэты…. Папера, змешаная тэхніка 2019 г.

Разважанні аб жыцці, аб акружаючым разгортваюцца перад гледачамі адзінай метафарычнай структурай, якую можна разглядзець і ў жыццевым асяроддзі дапытліваму зроку. Фарбы, нібыта істоты, ператвараюцца ў словы, якія распавядаюць асобную гісторыю. Колер, які выкарыстоўваецца ў працах, падкрэслівае рытміку і пластыку гарызантальных і вертыкальных напрамкаў каляровых плям, аб’ядноўваючы агульны стан кампазіцый. Кожны каляровы аркуш – як сімвал жыццевай падзеі, таемнага рытуалу, які часам застаецца невядомым нават для самой асобы.

Любая мастацкая выстава – гэта ўнікальная магчымасць не толькі пазнаёміцца з мастаком і яго працамі, раскрыць для сябе ўнутранны свет творцы, але і паглыбіць сваё светаўспрыманне.

Запрашаем вас наведаць выставу Васілісы Метлы «Як мы тут апынуліся» па адрасе:

вуліца Маладзёжная 45, корпус 3,
Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка.

Выстава будзе працаваць да 13 кастрычніка.


Куратарка праекту – Васільева Вераніка, асістэнт кафедры архітэктуры
Фота аўтара.