Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

21 снежня 2020 г. адбылася адкрытая лекцыя прафесара Талінскага ўніверсітэта, члена Савета па развіцці сельскага турызму Эстоніі Марта Рэймана (Mart Reimann) для студэнтаў спецыяльнасці 1-89 01 01 “Турызм і гасціннасць”.


Адкрытая лекцыя прафесара Марта Рэймана

Змястоўная і цікавая прэзентацыя эстонскага госця была прысвечана вопыту і перспектывам развіцця агратурызму ў прыбалтыйскай рэспубліцы, якую штогод наведвае каля 2,5 млн. замежных турыстаў. Гаспадар уласнай турыстычнай фірмы і сямейнай фермы непадалёк ад Таліна, Март Рэйман мае вялікі вопыт у прыцягненні жыхароў еўрапейскіх мегаполісаў да прыродных і вясковых цікавостак Эстоніі, чым ён ахвотна дзяліўся з прысутнымі на лекцыі студэнтамі і выкладчыкамі Полацкага ўніверсітэта.

Адкрытая лекцыя прафесара Талінскага ўніверсітэта

Візіт у Беларусь быў для Марта не першым і абсалютна прадметным паводле сваёй мэты – эстонскі спецыяліст у галіне вясковага турызму азнаёміўся з амаль 200 аграсядзібамі ў розных рэгіёнах нашай краіны і яго парады па актывізацыі прадпрымальніцкай актыўнасці ў гэтай галіне былі вельмі карыснымі. Асабліва было адзначана, што Беларусь мае неверагодныя перспектывы ў развіцці гэтай сферы турыстычнага бізнэсу, чаму спрыяюць унікальная прырода, самабытная культура і гасціннасць беларускага народу. Пра актуальнасць і запатрабаванасць праблематыкі, якая была агучана Мартам Райманам у часе прэзентацыі, сведчылі шматлікія пытанні прысутнай аўдыторыі.

На развітанне эстонскі госць і кіраўніцтва кафедры гісторыі і турызму выказалі ўзаемнае жаданне працягнуць супрацоўніцтва ў далейшым.  

Март Рэйман і Алеся Іосіфаўна Корсак


Кафедра гісторыі і турызму