Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Напярэданні прафесійнага свята, Дня бібліятэк, у выставачнай зале Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылася персанальная выстава работ мастака Віктара Жукава. На выставе прадстаўлена каля сарака жывапісных работ, якія ствараліся аўтарам на працягу 2-х дзесягоддзяў.

Жыве мастак побач з Полацкам, сярод жывапісных куточкаў, што, безумоўна дае асаблівую магчымасць бліжэй бачыць і адчуваць прыгажосць роднага краю. Як кажа сам мастак, натхняе яго на творчасць слаўная гісторыя Беларусі, яе цудоўныя людзі, адметная і някідкая прыгажосць прыроды. Галоўнае ў творчасці і ў жыцці для мастака – праўда. Любімыя жанры: краявід, партрэт, нацюрморт. Атрымаўшы вышэйшую мастацкую адукацыю (закончыў мастак мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута), доўгі час працаваў у лясніцтве, сярод прыроды. З 2011 года – прафесійны мастак.

Персанальныя выставы Віктара Жукава неаднаразова наладжваліся ў Полацку: у цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур і Мастацкай галерэі, у Віцебску, Лодзі, Санкт-Пецярбургу.

Персанальная выстава Віктара Жукава

Выстава мастака Віктара Жукава