Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Пабачыла свет новая манаграфія полацкага культуролага і этнографа Уладзіміра Лобача, дацэнта кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Міф. Прастора. Чалавек: традыцыйны культурны ландшафт беларусаў у семіятычнай перспектыве».

«Міф. Прастора. Чалавек» - Манаграфія Уладзіміра Лобача

Прэзентацыя кнігі адбылся пры падтрымцы фальклорнага гурта «Варган» 2 кастрычніка 2013г. на гісторыка-філалагічным факультэце ПДУ. Вялікая колькасць прысутных, шматлікія пытанні, якія задаваліся аўтару, сведчылі пра высокую цікавасць да тэмы даследавання.

«Міф. Прастора. Чалавек» - Прэзентацыя кнігі

Уладзімір Лобач адзначыў, што прапанаваная чытачам манаграфія стала вынікам шматлікіх этнаграфічных экспедыцый, якія вось ужо 20 гадоў праводзяцца на тэрыторыі Беларускага Падзвіння, а таксама сур’ёзнага тэарэтычнага анілізу фальклорных першакрыніц. У манаграфіі ўпершыню ў беларускай гісторыяграфіі робіцца спроба ахарактарызаваць традыцыйны культурны ландшафт Беларусі як складаную семіятычную сістэму, якая знайшла сваё адюстраванне ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў, рэлігійных уяўленнях і вераваннях, розных жанрах фальклору і абрадавых практыках.

«Міф. Прастора. Чалавек» - Уладзімір Лобач

Уладзімір Лобач – беларускі этнолаг, спецыяліст у галіне этнасеміётыкі. Аўтар каля 200 навуковых артыкулаў, прысвечаных сімвалічна-рытуальным аспектам беларускай традыцыйнай культуры, міфалогіі, семантыкі культурнага ландшафту і сакральнай геаграфіі. З 1992 г. праводзіць палявыя этнаграфічныя даследванні Паўночнай Беларусі. З 1994 г. выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі