Спартыўныя паслугі
Для ўсіх жадаючых ва ўніверсітэце на платнай аснове працуюць групы атлетычнай гімнастыкі, більярда, вялікага і настольнага тэніса, валейбола, міні-футбола, агульнай фізічнай падрыхтоўкі, спартыўных гульняў, фітнэсу. У пасёлку Міжрэчча шырокі спектр паслугаў Вам прадаставіць WELLNESS-цэнтр «Міжрэчча».
Заняткі праводзяцца ў сучасных залах і на адкрытых спартыўных пляцоўках. Кожны студэнт атрымлівае магчымасць папрацаваць з вядучымі трэнерамі ВНУ і знайсці новых сяброў, якім таксама неабыякавыя самаўдасканаленне і актыўны лад жыцця.
ПДУ – пляцоўка для развіцця і ўмацавання спартыўных уменняў і здольнасцяў! Стань і ты яе часткай!
Кошт паслугаў, прапанаваных спартыўным клубам
Спартыўныя аб’екты
-
Спорткомплекс № 1
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29- зала для гульняў № 1 (540 м2)
- трэнажорная зала (61 м2)
-
Спорткомплекс № 2
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29- зала для гульняў № 2 (312 м2)
- зала для гульняў № 3 (288 м2)
- зала гімнастыкі і спартыўных адзінаборстваў № 4 (288 м2)
- трэнажорная зала мужчынская (224 м2)
- трэнажорная зала жаночая (61 м2)
-
Спорткомплекс ВЛК № 5
г. Полацк, вул. Стралецкая, 4- зала аэробікі (138 м2)
- трэнажорная зала № 1 (121 м2)
- трэнажорная зала № 2 (66 м2)
- трэнажорная зала № 3 (204 м2)
- зала для гульняў (286 м2)
-
Спорткомплекс ВЛК № 6
п. Міжрэчча, вул. Мірная, 4а- спортзала для гульняў (613 м2)
- трэнажорная зала мужчынская (213 м2)
- трэнажорная зала жаночая (62 м2)
- зала адзінаборстваў (94 м2)
- зала настольнага тэнісу (124 м2)
- зала більярду (148 м2)
- адкрытая футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём
- тэнісныя корты
-
Інтэрнат № 2
г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 49б- трэнажорная зала мужчынская (72 м2)
- трэнажорная зала жаночая (72 м2)
- зала більярду і настольнага тэнісу (72 м2)
-
Інтэрнат № 4
г. Наваполацк, вул. Камсамольская, 18- трэнажорная зала (70 м2)
Інтэрнат № 6
г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 69- трэнажорная зала (130 м2) Адкрыццё хутка!
Студэнцкі спорт
Спартыўныя секцыі
Падчас вучобы студэнты маюць выдатную магчымасць прайсці адбор у спецыяльныя вучэбна-трэніровачныя групы, дзе пад кіраўніцтвам кваліфікаваных трэнераў могуць займацца баскетболам, валейболам, гіравым спортам, дзюдо, лыжнымі гонкамі, плаваннем, самба, спартовым арыентаваннем, турызмам і футболам.
Для перспектыўных спартоўцаў, якія навучаюцца ва ўніверсітэце, створаныя групы спартыўнага ўдасканалення, у якіх вядзецца падрыхтоўка атлетаў да рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.
Заняткі ў вучэбна-трэніровачных групах і групах спартыўнага ўдасканалення дармавыя!
Рэспубліканская Універсіяда-2018
Рэспубліканская Універсіяда-2017
Удзел студэнтаў-спартоўцаў ПДУ ў Сусветных Універсіядах
Спартакіяда ПДУ
Спартакіяда – традыцыйныя комплексныя спартовыя спаборніцтвы, у праграму якіх уваходзяць розныя віды спорту. Спартакіяда праводзіцца з мэтай развіцця масавай фізічнай культуры і спорту, павышэння спартыўнага майстэрства студэнтаў-спартоўцаў і ставіць перад сабой наступныя задачы:
- прыцягненне студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам;
- павышэнне якасці вучэбна-трэніровачнай работы ў спартыўных секцыях, аб’яднаннях па інтарэсах;
- выяўленне мацнейшых спартоўцаў для камплектавання зборных камандаў па відах спорту;
- прапаганда фізічнай культуры і спорту, здаровага ладу жыцця, як важнейшых сродкаў усебаковага фізічнага развіцця і ўмацавання здароўя студэнцкай моладзі.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце праводзяцца спартакіяда сярод зборных камандаў факультэтаў і спартакіяда сярод зборных камандаў інтэрнатаў.
Палажэнне Спартакіяды ПДУ сярод факультэтаў
Палажэнне Спартакіяды ПДУ сярод інтэрнатаў
Выбітныя спартоўцы
Лепшыя спартоўцы-выпускнікі ПДУ
Астапковіч Ігар
Астапковіч Ігар (машынабудаўнічы факультэт) – Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995) па лёгкай атлетыцы (кіданне молата), срэбны прызёр XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона); бронзавы прызёр XXVII Алімпійскіх гульняў (2000, Сіднэй); сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1991, 1993, 1995); чэмпіён Еўропы (1990) і срэбны прызёр (1994 г.); уладальнік Кубка Еўропы (1991) і срэбны прызёр (1995); пераможца Гульняў добрай волі (1990); пераможца Сусветных універсіядаў (1987, 1989); пераможца турніру Гран-пры (1992); 6-кратны чэмпіён СССР.
Парамыгіна Святлана
Парамыгіна Святлана (геадэзічны факультэт) – Заслужаны майстар спорту СССР (1991), Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994) па біятлоне, срэбны прызёр XVII зімовых Алімпійскіх гульняў (1994, Лілехамер); чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), срэбны і бронзавы прызёр (1993 г.); пераможца летніх чэмпіянатаў свету (1997, 1998) і срэбны прызёр (1999); чэмпіёнка Еўропы (1995), срэбны (2000) і бронзавы прызёр (1996); уладальніца Кубка свету (1994 г.); чэмпіёнка СССР (1989), уладальніца Кубка СССР (1990); лепшая спартоўка Беларусі (1994); узнагароджаная медалём НАК Беларусі “За выдатныя заслугі” (2002).
Рыкцер Юрый
Рыкцер Юрый (машынабудаўнічы факультэт) – Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1984), Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994) па водных лыжах, чэмпіён свету (1998, 2000), срэбны (2000) і бронзавы (2003 г.) прызёр у камандным заліку за электрацягай; чэмпіён Еўропы (1994-1998, 2000), срэбны (1993 г.) і бронзавы (1992) прызёр у камандным заліку за электрацягай; чэмпіён Еўропы (1992 г., 1994-1996, 1998), срэбны (2000) і бронзавы (2000) прызёр ў асабістым заліку за электрацягай; уладальнік Кубка свету за электрацягай (1994 г.), Кубка Дружбы сацыялістычных краінаў (1983); чэмпіён X Спартакіяды народаў СССР (1991) у фігурным катанні; чэмпіён СССР (1991); шматразовы рэкардсмен Еўропы ў фігурным катанні.
Дзевятоўскі Алег
Дзевятоўскі Алег (інжынерна-будаўнічы факультэт) – Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000) па водных лыжах, бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1993 г., 2001) у шматбор’і; чэмпіён IV Сусветных гульняў па неалімпійскіх відах спорту (1993 г.) у скачках з трампліна і бронзавы прызёр у фігурным катанні; чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (1991, 1992), у фігурным катанні (1998, 2002), у шматбор’і (1998, 2000, 2002); срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы ў шматбор’і (1992, 1996, 1999), у камандным заліку (2001, 2002) і бронзавы прызёр у фігурным катанні (1991, 1995, 1996, 1999-2001), у шматбор’і (199, 1993), у камандным заліку (1998); срэбны прызёр чэмпіянату СССР (1991) у шматбор’і і фігурным катанні, бронзавы прызёр у слаламе; срэбны прызёр Спартакіяды народаў СССР (1991) у слаламе, фігурным катанні і шматбор’і.
Дурноў Вячаслаў
Дурноў Вячаслаў (машынабудаўнічы факультэт) – Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1991) па водных лыжах, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001), чэмпіён свету ў камандным заліку за электрацягай (1998), срэбны прызёр у асабістым заліку (1998, 2002); чэмпіён Еўропы ў камандным заліку за электрацягай (1994–1998); чэмпіён Еўропы ў асабістым заліку (1997, 2001), срэбны (1993, 1996) і бронзавы прызёр (1992 г., 1995, 2000) за электрацягай.
Бацюшка Ганна
Бацюшка Ганна (спартыўна-педагагічны факультэт) – Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004) па цяжкай атлетыцы, срэбны прызёр XXVII Алімпійскіх гульняў (2004, Афіны), 8-е месца на XXVII Алімпійскіх гульнях (2000, Сіднэй); 7-е месца на XXIX Алімпійскіх гульнях (2008, Пекін), чэмпіёнка свету ў рыўку і бронзавы прызёр у суме двухбор’я (2003); рэкардсменка свету ў рыўку (2003); срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы (2006), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2007).
Дзевятоўскі Вадзім
Дзевятоўскі Вадзім (юрыдычны факультэт) – Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы (кіданне молата), срэбны прызёр XXIX Алімпійскіх гульняў (2008, Пекін), 4-е месца на XXVII Алімпійскіх гульнях (2004, Афіны), срэбны прызёр чэмпіянату свету (2005), 4-е месца на чэмпіянаце свету (2007), срэбны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (1996), пераможца Сусветнай Універсіяды (2006), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2006).
Ляшкова Анастасія
Ляшкова Анастасія (спартыўна-педагагічны факультэт) – Заслужаны майстар спорту па самба, майстар спорту па дзюдо, чэмпіёнка свету (2006, 2007, 2009), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2010, 2013 года), чэмпіёнка свету сярод юніёрак (2004, 2006, 2007), чэмпіёнка Еўропы (2011), чэмпіёнка Еўропы сярод юніёрак (2006), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёрак (2005), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2006) па самба, чэмпіёнка Сусветнай Універсіяды (2013 года).
Жарнасек Аляксей
Жарнасек Аляксей (спартыўна-педагагічны факультэт) – Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па водналыжным спорце (2009); чэмпіён Сусветных гульняў (2013 года); 10-разовы чэмпіён свету (1998, 2000, 2002, 2009, 2011, 2013), двойчы срэбны (2005, 2007) і тройчы бронзавы (2005, 2007, 2017) прызёр чэмпіянатаў свету; 6-разовы чэмпіён Еўропы (2000, 2005, 2008 2011, 2016, 2017), 9-разовы срэбны (2000–2002, 2004–2007, 2012, 2015) і 3-разовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1998, 2002 2009 ); шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы ў фігурным катанні за катарам; уладальнік тытула “Лепшы спартовец-вадналыжнік года ў свеце” за катарам (2013, 2014, 2016).
Шлюпская Кацярына
Шлюпская Кацярына (выпуск 2015, спартыўна-педагагічны факультэт) – Майстар спорту міжнароднага класа па акадэмічным веславанні, чэмпіёнка Еўропы (2012, 2014), срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы (2011), срэбны прызёр Сусветнай універсіяды (2013 года), срэбны прызёр моладзевага чэмпіянату свету (2009), бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету (2008, 2012).
Крыўко Ірына
Крыўко Ірына (выпуск 2015, спартыўна-педагагічны факультэт) – Майстар спорту міжнароднага класа па біятлоне, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце (2018), чэмпіёнка Еўропы ў эстафеце (2014), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў індывідуальнай гонцы (2014), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў змяшанай эстафеце (2011), срэбны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў у эстафеце (2009), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў у эстафеце (2010), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў у гонцы пераследавання (2012).
Хаменок Андрэй
Хаменок Андрэй (спартыўна-педагагічны факультэт) – заслужаны майстар спорту па кікбоксінгу (2019), чэмпіён свету па кікбоксінгу (2015), срэбны прызёр чэмпіянату свету па кікбоксінгу (2011, 2013, 2017), срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы па кікбоксінгу (2012, 2014, 2016), уладальнік Кубка свету па кікбоксінгу (2011, 2012), уладальнік адмысловага прыза «Крыница ведаў-2013» у намінацыі «Спартсмен года», тройчы стыпендыят Прэзідэнцкага спартовага клуба за дасягнення высокіх вынікаў на міжнароднай арэне.
Кантакты
Дырэктар: Шэндзель Анатоль Іванавіч
Тэлефон: +375 214 59-95-38, +375 29 715-38-23
Адрас: 211440, г. Наваполацк, Віцебская вобл., вул. Блахіна, 29, каб. 283
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Інструктар па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай працы:
Балгурына Наталля Пятроўна
Тэлефон: +375 214 59-95-38
Адрас: 211440, г. Наваполацк, Віцебская вобл., вул. Блахіна, 29, каб.
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Інструктар па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай працы (ВЛК № 5, г.Полацк):
Скуеў Станіслаў Васільевіч
Тэлефон: +375 214
Адрас: 211400, г. Полацк, Віцебская вобл., вул. Стралецкая, 4, корпус , каб.
E-mail: