Песні з рэпертуара фальклорнага гурта “Варган”,
запісаныя удзельніцай гурта Г. Лутавай
ў в. Шастова Полацкага р-на ад Алімпіяды Міхайлаўны Шчарбаковай (1937 г. нар.)
ВЯСЕЛЛЕ
Сіняе возера на Дунай стаіць – 2
Малада Дашанька ў думах сядзіць – 2
“Як мне стаць, жыць пачаць, свёкра таткам зваць? – 2
Таткам зваць, таткам зваць, то мне жаль будзе, – 2
Свёкрам зваць, свёкрам зваць – ён абідзіцца, – 2
Сіняе возера на Дунай стаіць – 2
Малада Дашанька ў думах сядзіць: – 2
Як мне стаць, жыць пачаць, свякроў мамкай зваць? – 2
Мамкай зваць, мамкай зваць, то мне жаль будзе – 2
Свякроў зваць, свякроў зваць – яна (а)бідзіцца – 2
КУПАЛА
Ай на гарэ на красе – 2
Дваранін зелля капае – 2
Ён капаіць не знаіць – 2
І ў дзевачак пытаіць,
А што гэта за зелля,
Баравое карэння?
Гэта зелля Купена,
Дзявоцкае ўмыванне,
Малецкае ўздыханне,
Дзявоцкая красата,
Малецкая сухота,
Ой, пасохлі мальчакі,
На лавачках седзючы,
На дзевачак гледзючы.