Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Барыс Ягоравіч Сакалоў

Барыс Ягоравіч Сакалоў, дырэктар філіяла
з 15 ліпеня1968 г. па 12 лютага 1970 г.

Першым дырэктарам Наваполацкага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута стаў Сакалоў Барыс Ягоравіч.


Барыс Ягоравіч Сакалаў нарадзіўся 6 ліпеня 1930 ў вёсцы Петрочкі Сіроцінского (цяпер Шумілінскага) раёна Віцебскай вобласці. Яго бацька, Сакалоў Ягор Іванавіч, быў майстрам на чыгуначнай станцыі Лоўша, маці, Марфа Іванаўна – хатняй гаспадыняй.

Да вайны Барыс Ягоравіч скончыў тры класы Далгоніўскай пачатковай школы, дзе вучыўся ў 1938 – 1941 гг. Цяжкая хвароба, набытая ў гады вайны, дазволіла толькі ў 1947 годзе вярнуцца ў школу. У першыя пасляваенныя гады класы былі перапоўненымі і рознаўзроставымі – разам вучыліся і толькі пачынаючыя, і тыя, хто прапусціў гады вучобы ў час вайны. Барыс Ягоравіч экстэрнам здаў экзамены за 5-й і 6-й класы і быў пераведзены адразу ў 7-й. Аднак атэстат аб сярэдняй адукацыі і залаты медаль ён атрымліваў у 23 гады ў СШ № 8 г. Полацка, куды пераехалі бацькі. У школе быў сакратаром камсамольскай арганізацыі і прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, горада.

На выбары прафесіі адбіліся два фактары. Першы – любоў да хіміі. Немалаважную ролю ў гэтым адыграў аўтарытэт і веды настаўніцы, якая выкладала гэты прадмет у яго школе пасля заканчэння МДУ. Другі – выбар горада. Гэтым горадам стаў Ленінград. Аб мужнасці, пакутах, якія выпалі гэтаму гораду, тады шмат пісалася. Пісалася і пра выратаваных і адраджаемых помніках культуры і гісторыі – хацелася сваімі вачыма ўсё гэта ўбачыць.

Тэхналагічны інстытут імя Ленсавета лічыўся адным з лепшых хімічных ВНУ Савецкага Саюза. Спецыяльнасць, якую атрымаў Барыс Ягоравіч пасля заканчэння інстытута, была рэдкай і давала ўніверсальныя і фундаментальныя веды хіміі.

Б. Я. Сакалоў быў размеркаваны на працу ў г. Сталінград (цяпер Валгаград), але па стане здароўя (зноў хвароба і атрыманне другой групы інваліднасці), вымушаны быў вярнуцца на радзіму, у Полацк. З лістапада 1958 года працаваў загадчыкам лабараторыі металафарнітурного завода Полацка.

Улетку таго ж, 1958 года, недалёка ад Полацка стаў ўзводзіцца першынец беларускай нафтахіміі. Камсамол абвясціў гэтую будоўлю Усесаюзнай ударнай камсамольскай. Сюды з’язджалася моладзь з усіх куткоў Савецкага Саюза. Маладыя людзі – ўчорашнія школьнікі, дэмабілізаваныя воіны, якія прыехалі на полацкую зямлю, будавалі нафтагігант на Дзвіне. Трэба было клапаціцца і аб падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для будучай хімічнай вытворчасці.

23 снежня 1959 года Барыс Ягоравіч Сакалоў быў прызначаны першым дырэктарам нафтавага тэхнікума, які адкрыўся ў тады яшчэ пасёлку Полацкім. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да чэрвеня 1968 года.

У тыя першыя гады, калі узводзіўся прамысловы комплекс, будаваўся горад, тут было шмат выдатных і дзіўных рамантыкаў і летуценнікаў, якім хацелася, каб Наваполацк ва ўсіх адносінах стаў прыгожым, моладзежным горадам. Адным з такіх людзей быў першы сакратар Наваполацкага ГК КПБ Артур Іосіфавіч Бязлюдаў. Узімку 1967 г. ён падзяліўся з Барысам Ягоравіч сваімі думкамі аб перспектывах развіцця горада і выказаў ідэю стварэння ў Наваполацку вышэйшай навучальнай установы.

А.І. Бязлюдаў быў ініцыятарам выбару месцазнаходжання інстытута. У красавіку 1967 года адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны закладцы першага каменя будучага навучальнага корпуса інстытута.

Закладка памятнай пліты ў падмурак НПІ. Красавік 1967 г.

Урачыстая закладка памятнай пліты ў падмурак будачай вышэйшай уставы Наваполацка. Красавік 1967 г.

А.І. Бязлюдаў шмат зрабіў для таго, каб тут быў адкрыты філіял Беларускага політэхнічнага інстытута. Гэта тычылася і падбору кадраў, і стварэння матэрыяльнай базы.

Філіял БПІ стварылі ў ліпені 1968 года. Першым дырэктарам быў прызначаны Барыс Ягоравіч Сакалоў. У жніўні ўжо праводзіліся ўступныя экзамены на базе нафтавага тэхнікума.

 Будынак Наваполацкага філіяла БТІ. 1968 г.

Будынак Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута. 1968 г.

 Будуем інстытут. 1968 г.

Будуем інстытут. 1968 г.

Студэнты-будаўнікі Наваполацкага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута, а затым Беларускага тэхналагічнага інстытута з першых дзён вучобы далучыліся да будучай прафесіі: днём дапамагалі ў завяршэнні будаўніцтва ВНУ ў маладым горадзе, а затым ішлі на заняткі ў аўдыторыі.

Ад самага пачатку быў створаны, хоць і маленькі, але згуртаваны калектыў, усе чальцы якога былі энтузіястамі ў арганізацыі навучальнага працэсу і стварэння матэрыяльнай базы. Па ўсёй рэспубліцы збіралася абсталяванне, мэбля, падручнікі для першых студэнтаў. Ужо да пачатку першага навучальнага года быў уведзены навучальны корпус № 1 з бібліятэкай, актавай і спартыўнымі заламі. Ва ўсім гэтым вельмі дапамагала кіраўніцтва горада.

 Будынак Наваполацкага філіяла БТІ. Канец 1960-х гг.

Будынак Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута. Канец 1960-х гг.
Фотаздымак з фондаў музея гісторыі і культуры г. Наваполацка

 У Наваполацкім філіяле БТІ. Канец 1960-х гг.

У Наваполацкім філіяле Беларускага тэхналагічнага інстытута. Канец 1960-х гг.

Улетку 1969 года Барыс Ягоравіч Сакалоў праводіў на працу ў Дубровенскі р-н першы будаўнічы атрад “Эўрыка”, паклаўшы пачатак добрым працоўным традыцыям у калектыве. Сучасны атрад “Эўрыка” – агульнапрызнаны лепшы ў Рэспубліцы Беларусь.

Першы будаўнічы атрад “Эўрыка”. 1969 г. 

Першы будаўнічы атрад “Эўрыка” ў час меліяратыўных работ.
Дубровенскі р-н, Віцебская вобл. 1969 г.

Барыс Ягоравіч разумеў, што толькі вышэйшай адукацыі для работы ў ВНУ недастаткова, таму пачаў працаваць над дысертацыяй. У лютым 1970 ён пераходзіць на пасаду старэйшага выкладчыка. Здаў іспыты кандыдацкага мінімуму. Быў поўны памкненняў у будучыню. Але нечакана, 15 кастрычніка 1974 г. Барыса Ягоравіча не стала. Яму было 43 гады.

Кадры, якія працуюць на вытворчасцях нашага горада, атрымліваюць адукацыю ў двух навучальных установах. Першым кіраўніком і нафтавага тэхнікума, і Полацкага дзяржаўнага універсітэта быў Барыс Ягоравіч Сакалоў.