Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Напярэдаднi сусветнага дня турызму аб гiсторыi турызму ў нашым унiверсiтэце паведамiла нам загадчыца Музея навукi i асветы Полаччыны Груднiцкая Тамара Аляксандраўна.

Турызм у Наваполацкім політэхнічным інстытуце быў масавым. Усе яго віды – горны і водны, лыжны і пешы, вела- і мотатурызм былі прапісаны ў нас.

Дзень турызму - Ад інстытута – у лес на лыжах…

Ад інстытута – у лес на лыжах…

Дзень турызму - У зімоваю казку

…у зімоваю казку.
Стаяць злева направа:
Леў Палякоў, Юрый Кемстач, Галіна Кароўкіна.
1980

Нашы турысты паднімаліся на перавалы Каўказа (1977 г.), прайшліся на лыжах па Карпатах (1978 г.). На Крайняй Поўначы (Кольскі паўвостраў) пераадолелі 8 перавалаў і прайшлі 200 кіламетраў. Вянцом гэтага паходу стаў траверс перавалаў Паўднёвы і Паўночна Рысчарр, калі як узнагароду атрымалі адкрыўшуюся панараму Хібін і можна было бачыць месцы, дзе праходзілі некалькімі днямі раней. (1979 г.). А Міхаіл Шашкоў здзейсніў 6000-кіламетровы велапрабег па Прыбалтыцы, РСФСР, Беларусі (1977 г.). Лепшыя студэнцкія групы, творчыя калектывы ўзнагароджваліся экскурсійнымі паездкамі ў сталіцы саюзных рэспублік, значныя культурныя цэнтры: Маскву і Ленінград, Кіеў і Адэсу, Рыгу і Талін і г. д.

Сусветны дзень турызму - Атрыбуты турызму

Атрыбуты турызму 1970-х гг.

Сусветны дзень турызму - На Каўказе

Cусветны дзень турызму - Нашы на Каўказе

Нашы на Каўказе. 1976

Cусветны дзень турызму - У адной звязцы. 1977

Нашы на Каўказе. У адной звязцы. 1977

Самым знакамітым і папулярным турыстычным клубам Полацкага дзяржаўнага універсітэта з’яўляецца“Карсар”.

Турыстычны клуб “Карсар” – гэта шматдзённыя, часта вельмі цяжкія і заўсёды цікавыя паходы ў любую пару года.

Кіраўнік турыстычнага клуба “Карсар” Віктар Фруцкі

Кіраўнік турыстычнага клуба “Карсар”
Фруцкі Віктар Аляксандравіч.
Карэлія. Рэчка Чыркакем.
Лета 2001

Турыстычны клуб “Карсар”. Раубічы.

Турыстычны клуб “Карсар”. Раубічы.
Верасень 2002

Турыстычны клуб “Карсар”. Карэлія

Турыстычны клуб “Карсар”.
Карэлія, р. Калга.
Кастрычнік 2002

Турыстычны клуб “Карсар”. Паход выхаднога дня. На вяршыні Абашына

Турыстычны клуб “Карсар”. Паход выхаднога дня.
На вяршыні Абашына. Дрэтуньскі палігон. Полацкі раён.
Зіма 2003

Сусветны дзень турызму - Турыстычны клуб “Карсар”

Турыстычны клуб “Карсар”. Каўказ, р. Зелянчук.
Май 2008

Сусветны дзень турызму - Турыстычны клуб “Карсар”. Каўказ

Турыстычны клуб “Карсар”. Каўказ, р. Зелянчук.
Май 2008