Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

 

1971 год
Киностудия «Кварц»

ИДУТ СЪЕМКИ

Хорошая мысль родилась у наших студентов в начале прошлого года — организовать свою киностудию. Душою «Кварца» стали Владимир Гринев и Лев Метла. Уже отснято три киноленты. Это фильм-поздравление «8 Марта», боевик-пародия «Операция «Шпора», документальный фильм о стройотряде «Эврика-70».

Сейчас у ребят пора творческого горения. Студийцы приступили к съемкам фильма «Выгода». У сценаристов, зреют планы о создании документального фильма о жизни института. Надеемся, что директор киностудии Петр Зайцев и главный оператор В. Гринев еще порадуют зрителей острыми, злободневными, озорными и поучительными сюжетами.

И. ФАСХЕЕВ, член комитета комсомола филиала БТИ.
«Химик», 30 октября 1971 г.

1987 год
Учебное телевидение

Аляксей Злобін – першы кіраўнік вучэбнага тэлебачання

Аляксей Злобін – першы кіраўнік вучэбнага тэлебачання.
Чэрвень 1987

«Значимую помощь в решении вопросов, связанных с перестройкой высшей школы, окажет созданная в Новополоцком политехническом институте лаборатория учебного телевидения. Руководит новым подразделением Алексей Злобин. Он занимается научной и рационализаторской работой, имеет ряд авторских свидетельств на изобретения, активно участвует в общественной и спортивной жизни института. Сотрудники и преподаватели строительного факультета оказали ему большое доверие, избрав секретарем своей комсомольской организации.

И уже совсем скоро засветятся экраны телевизоров, которые своим появлением откроют новую веху в истории Новополоцкого политехнического института.

НА СНИМКЕ: Алексей Злобин, начальник лаборатории учебного телевидения НПИ.»

Текст и фото
Н. Афанасьева, младшего научного сотрудника НИС.
«Химик», 9 июля 1987 г.

1994 год
Тэлестудыя “Канспект”

У 1994 годзе лабараторыя вучэбнага тэлебачання перарасла ў тэлестудыю “Канспект”, вельмі папулярную сёння.

Гісторыя ўзнікнення відэастудыі у нашым універсітэце цесна звязаная з імем аднаго са студэнтаў машынабудаўнічага факультэта на той час яшчэ Наваполацкага політэхнічнага інстытута – Аляксея Ткачэнкі. Менавіта яму ў галаву прыйшла ідэя стварыць медыя-цэнтр, з дапамогай якога можна было б інфармаваць студэнтаў аб падзеях, што адбываюцца ва універсітэце. Са сваімі прапановамі ён звярнуўся да Леаніда Сцяпанавіча Турышчава, які на той момант займаў пасаду першага прарэктара. У выніку з’явілася першая ў Рэспубліцы студэнцкая відэастудыя. (Дарэчы, у далейшым наш “Канспект” цесна супрацоўнічаў з тэлеканалам БТ).

У пачатку “Канспекта”

У пачатку “Канспекта”.
Сядзяць:
Аляксей Ткачэнка (злева) і Алег Паўлёнок (справа).
1994/1995 навучальны год

Працоўны склад відэастудыі складалі 4 чалавекі (Аляксей і тры яго аднагрупнікі). Хлопцы з запалам узяліся за справу, і неўзабаве выйшаў першы выпуск відэачасопіса, які складаўся з 3-х блокаў: 1-ы – своеасаблівае вітальнае слова, або, як звалі яго стваральнікі, “Публицистика”; 2-і – блок навін – “Светские хроники”; 3-і – рубрыка “От Винта”, якая складалася з падборкі музычных кліпаў. Варта адзначыць, што на той момант дастаць іх было не так ужо і лёгка, іх можна было толькі запісаць на відэакасету падчас трансляцыі па тэлевізары. Ды і наогул, каб стварыць відэаролік, трэба было нямала папрацаваць, як і зараз у прынцыпе, але на той момант гэта было складаней тэхнічна. Зараз існуе мноства розных праграм, у якіх можна ствараць сапраўдныя відэашэдэўры з рознымі спецэфектамі і шматлікае іншае. А тады ў далёкія 90-я выпускі відэачасопіса ствараліся з дапамогай лінейнага мантажу, гэта значыць, кавалачкі відэа паступова запісваліся з розных відэакасет на адну.

Такім чынам, касцяк студыі ёсць, людзі ёсць, абсталяванне і тэхналогія маюцца, засталося толькі прыдумаць назву. З гэтым было складаней. Пасля некаторых роздумаў Аляксей рашыў патэлефанаваць сяброўцы і звярнуцца за дапамогай. Яна ж параіла яму не мучыцца і за аснову назвы ўзяць першае, што ён убачыць у сябе на стале. Паглядзеўшы на свой працоўны стол, Аляксей убачыў там ручку, аловак і… канспект. Выбар спыніўся на апошнім. Тым больш, у той час канспект для студэнта быў амаль адзінай, не лічачы падручніка, крыніцай ведаў, бо вучэбна-метадычных комплексаў наогул у памоўцы не было, ну а пра Інтэрнэт і гаварыць няма чаго. Студэнты на перапынках стала перачытвалі свае канспекты, рыхтуючыся да заняткаў, вось хлопцы і падумалі, што зараз канспект можна будзе яшчэ і паглядзець. На працягу двух сезонаў творчая група радавала студэнцкае брацтва цікавымі праграмамі “Канспекта”.

Ужо будучы на 5-м курсе, стваральнікі Канспекта паспрабавалі арганізаваць журналісцкія курсы, “каб справа не заглухла”. Але вялікага ажыятажу ініцыятыва студыйцаў не выклікала, і ў выніку перадаваць стырно кіравання відэастудыяй на той момант не было каму. Але галоўнае, што пачатак быў пакладзены, а дапытлівыя, ініцыятыўныя і крэатыўныя студэнты заўсёды знойдуцца і змогуць працягнуць пачатае…

Сяргей Пальцаў, Зміцер Буглак і Юрый Чыкала, выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта 1998 года – бравая троіца СВС “Канспект”, дружна і з задавальненнем прапускаючы заняткі дзеля чарговага выпуска (зрэшты, гэты грэх вадзіўся ўа ўсімі пакаленнямі “Канспекта”). У цяперашні час Сяргей працуе аператарам Наваполацкай тэлекампаніі “Вектар”, а Зміцер – у Светлагорскай тэлекампаніі “Ранак”.

Зміцер Буглак

Зміцер Буглак

Сяргей Пальцаў

Сяргей Пальцаў

Ягор Сачкоў, выпускнік юрыдычнага факультэта, капітан універсітэцкай зборнай КВЗ, акцёр народнага студэнцкага тэатра “Арт” і кіраўнік СВС “Канспект” з 1999 года. Пасля заканчэння універсітэта Ягор некаторы час выпускаў сваю моладзежную праграму на адным з полацкіх тэлевізійных каналаў.

Ягор Сачкоў

Ягор Сачкоў

Новы этап у жыцці студэнцкай відэастудыі адзначыў міжнародны праект ТЕМПУС, у выніку якога ва універсітэце адчыніўся Студэнцкі цэнтр.

У стварэнні Студцэнтра і яго “раскрутцы” прымалі непасрэдны ўдзел “Канспектаўцы” узору 2002-2003 года.

Ігар Чэтвярткоў, выпускнік інжынерна-будаўнічага факультэта і кіраўнік СВС “Канспект”, аўтар і стваральнік прэзентацыйнага фільма аб Міжнародным праекце “Стварэнне службы падтрымкі студэнтаў Полацкага дзяржуніверсітэта”.

Ігар Чацвярткоў

Ігар Чацвярткоў

Алег Яроменка, выпускнік радыётэхнічнага факультэта, аўтар застаўкі “Канспекта”, стаўшай на доўгія гады візітнай карткай студэнцкай відэастудыі. Менавіта дзякуючы Ігару і Алегу ў “Канспекце” загаварылі аб высокамастацкай працы аператара.

Алег Яроменка

Алег Яроменка

Кацярына Кітова, выпускніца фінансава-эканамічнага факультэта, карэспандэнт СВС “Канспект”, а з 2004 года – першая дзяўчына-кіраўнік студыі. Пад кіраўніцтвам Каці “Канспектаўцы” даказалі, што здольныя ствараць не толькі 15-хвілінныя інфармацыйна-забаўляльныя ролікі, але і трохгадзінныя відэадыскатэкі.

Кацярына Кітова

Кацярына Кітова

Ішоў час, змяняліся пакаленні студэнтаў, якія займаліся стварэннем “Канспекта”. Разам з гэтым стала ўдасканальваліся ўжо апрабаваныя праграмы, змяняліся змест і афармленне відэаролікаў, з’яўляліся новыя рубрыкі, нават цэлыя кароткаметражныя фільмы і мультыкі. Адно заставалася нязменным – згуртаванасць і невычэрпная фантазія “Канспектаўцаў”.

На працягу апошніх 5-ці гадоў каманда відэастудыі інфармавала аб усіх падзеях нашага універсітэцкага жыцця, паднімала настрой з дапамогай цікавых сюжэтаў і пацешных гісторый, дарыла нам мора пазітыву, давала магчымасць развіцця студэнтам-супрацоўнікам і “піярыла” яркае творчае студэнцкае жыццё Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на розных узроўнях. Адным са значных дасягненняў гэтага перыяду стаў Дыплом пераможцы фэстывалю творчасці моладзі “Студэнцкая вясна-2007” у намінацыі “Мультымедыя”.

Андрэй Аўласка

Андрэй Аўласка

З верасня 2008 года “Канспект” узначальвае Андрэй Аўласка (займаецца відэаздымкай, мантажом, графікай, напісаннем тэкстаў, апрацоўкай гуку). Выпускнік радыётэхнічнага факультэта ва універсітэцкай відэастудыі з 2004 года. Працуе інжынерам-праграмістам у аддзеле тэхнічных сродкаў навучання.

“Канспект” 2008/2009 навучальны год

“Канспект” 2008/2009 навучальны год