Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

“Дружба” – першы будаўнічы атрад НПІ,
які працаваў у далёкім замежжы

У 1975 годзе ўпершыню быў створаны першы студэнцкі будаўнічы атрад для працы за межамі СССР – у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

З гiсторыi будаўнiчых атрадаў - Накіраванне на працу ў ГДР

1. Накіраванне на працу ў ГДР

Студэнцкі будаўнічы атрад “Дружба”

2. Студэнцкі будаўнічы атрад “Дружба”.
Віктар Аляксандравіч Іваноў
(крайні злева), кіраўнік атрада.
1975

Аляксандр Рысляеў, камісар інтэрнацыянальнага студэнцкага атрада “Дружба” у артыкуле “Маршрутамі сяброўства” (“Химик”, 13 лістапада 1975 г.) распавёў:

“Упершыню ў гісторыі нашага маладога інстытута студэнцкі будаўнічы атрад быў сфармаваны для працы за мяжой – у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Хлопцы, якія ўвайшлі ў яго, успрынялі гэта як вялікі гонар для сябе. Кожным днём сваім на нямецкай зямлі стараліся яны апраўдаць высокі давер.

Працавалі ў г. Фюрстэнвальдзе акругі Франкфурт-на-Одэры. Выконвалі бетонавыя, земляныя працы, каменную кладку. У звенні ўваходзіла па пяць савецкіх і нямецкіх студэнтаў. З першага дня разгарнулася працоўнае спаборніцтва, якое вельмі дапамагала ў працы. Сваю вытворчую праграму за ўвесь перыяд навапалачане выканалі на 116 працэнтаў.

26 ліпеня ўвесь атрад выйшаў на камуністычны суботнік. Працавалі па-ударнаму. Праграму дня выканалі за тры гадзіны.

Была праца, быў адпачынак, шматлікія сустрэчы з нямецкай моладдзю, піянерамі. З вялікай цікавасцю знаёміліся з Нямеччынай, яе народам. І вось апошні вечар сустрэчы. Гучаць цёплыя словы, разам запяваем песні... Працоўны семестр скончаны, але сяброўства з нямецкімі таварышамі толькі пачынаецца…”

З гiсторыi будаўнiчых атрадаў - Уладзімір Грынёў

4. Студэнцкі будаўнічы атрад “Дружба”.
Са словамі на дарогу выступае Уладзімір Грынёў,
сакратар камітэта камсамола НПІ
(у цэнтры).
1975 г.

Віншаванне з заканчэннем працоўнага семестра

5. Віншаванне з заканчэннем працоўнага семестра і пачаткам новага навучальнага года ад імя нямецкай моладзі ГДР.
Сядзяць:
Грынёў Уладзімір, сакратар камітэта камсамола,
Швед Пётр Іванавіч, прарэктар НПІ.
1 верасня 1975 года

З гiсторыi будаўнiчых атрадаў - Рапартуюць студэнцкія атрады НПІ

6. Рапартуюць студэнцкія атрады
Наваполацкага політэхнічнага інстытута.
1 верасня 1975 г.