Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Вялікую ролю ў грамадска-палітычным жыцці Савецкага Саюза адыгрываў створаны 27 красавіка 1961 Фонд Міра СССР. Ва ўсіх савецкіх працоўных калектывах, навуковых і навучальных установах, творчых саюзах, розных арганізацыях былі створаныя камісіі садзейнічання фонду. Сродкі Фонду Міра ішлі на падтрымку нацыянальна-вызваленчай, антыімперыялістычнай барацьбы народаў, выступаўшых за мір, за свабоду, незалежнасць і сацыяльны прагрэс. Сваімі адлічэннямі ў Фонд Міру СССР студэнцтва Наваполацка прымала самы актыўны ўдзел па падтрымцы яго працы.

Тыдзень “Юнацтва выкрывае імперыялізм” і мітынг салідарнасці з В’етнамам, які змагаўся супраць амерыканскага імперыялізма, быў праведзены летам 1971 года ў студэнцкім будаўнічым атрадзе імя У. Камарова. Дарэчы, гэты атрад заняў у тым годзе першае месца ў БССР па будаўніцтву сельскіх школ.

Удзельнікі студэнцкай будоўлі ў 1975 годзе, у год 30-годдзя Перамогі, працавалі “за сябе і за тых, хто загінуў у барацьбе з фашызмам”. Было вырашана залічыць байцамі атрадаў Герояў Савецкага Саюза, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Радзімы ад ворага, а заробленыя грошы пералічыць у Фонд Міру. У гонар 20-годдзя Наваполацка камітэтам камсамола было прынята рашэнне аб залічэнні ганаровым байцом зводнага атрада інстытута Пятра Блахіна і грошы, заробленыя на яго імя, вырашана было пералічваць у Фонд Міру. Штогод камітэт камсамола, штаб працоўных спраў інстытута рабіў аб’яву аб ударнай працы ў гонар той альбо іншай падзеі: “60-годдзю Вялікага Кастрычніка – 60 дзённых норм”, насустрач з’езду КПСС – ударную працу, у дапамогу вырашэння планаў пяцігодкі і г.д.

Грамадскае жыццё будаўнічых атрадаў - Пачатак працоўнага дня

Пачатак працоўнага дня ў студэнцкім будаўнічым атрадзе.
1970-е гады

Грамадскае жыццё будаўнічых атрадаў - Студэнцкія атрады на маршы

Студэнцкія будаўнічыя атрады на маршы.
1970-е гады

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада НПІ на мітынгу

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада НПІ на мітынгу у Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выступае Марына Жардзецкая, студэнтка гр. 82-ТМ-1.
3 ліпеня 1984 года

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада НПІ на дэманстрацыі

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада НПІ на дэманстрацыі.
7 лістапада 1979 года

Штогод рабілася справаздача аб пералічэннях у Фонд Міра. Да прыкладу, у 1984 годзе студэнцкімі будаўнічымі атрадамі было пералічана 12256 рублёў.

У 1985 годзе, калі ў Маскве адбываўся XII фестываль моладзі і студэнтаў, байцы будаўнічага атрада “Арыён” НПІ, які працаваў у калгасе “Новы свет” Расонскага раёна, 16 ліпеня адпрацавалі ў фонд фестываля. Дзённы заробак быў пералічаны на рахунак фестываля. Байцы ўсіх будаўнічых атрадаў НПІ падтрымлівалі тым летам лозунг фестываля “За антыімперыалістычную салідарнасць, мір і дружбу” і прысвяцілі яму шмат разнастайных мерапрыемстваў.

Радзіма высока ацаніла працу пасланцаў нашага інстытута – удзельнікаў працоўных семестраў. За ударную працу на будаўніцтве прамысловых, сельскагаспадарчых і культурна-бытавых аб'ектаў у складзе СБАПрэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў студэнтаў НПІ: Валерыя Ануркіна – медалем “За працоўную доблесць”, Аляксандра Рысляева – ордэнам “Знак Пашаны”, Васіля Булаха – ордэнам Дружбы народаў.

Указ
Президиума Верховного Совета СССР
от 28 мая 1981г.
о награждении орденами и медалями СССР наиболее отличившихся участников и организаторов студенческих отрядов

За высокие производственные показатели достигнутые в девятой пятилетке в составе студенческих отрядов, успехи в учёбе, научной и общественной работе наградить:

по Белорусской ССР Витебская область

Орденом Дружбы народов

Булаха Василия Васильевича – студента Новополоцкого политехнического института имени Ленинского комсомола Белоруссии.

Грамадскае жыццё будаўнічых атрадаў - Васіль Булах

Васіль Булах.
1981

Пры штогадовым падвяддзенні вынікаў у канцы працоўнага семестра, шматлікія байцы будаўнічых арадаў атрымлівалі ўзнагароды. Да прыкладу, у 1986 годзе знакам ЦК ВЛКСМ “За актыўную работу ў студэнцкіх будаўнічых атрадах” былі ўзанагораджаны студэнтка 5-га курса Маргарыта Нечай і загадчык лабараторыяй кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Рыгор Калітуха, граматамі ЦК ВЛКСМ – Іван Наумовіч і Аляксандр Булаеў, а таксама Аляксандр Голубеў (цяперашні намеснік дэкана радыётэхнічнага факультэта) і Аляксандр Леановіч (цяперашні намеснік дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта)

Грамадскае жыццё будаўнічых атрадаў - Узнагароды А.П. Голубева

Жыццё будаўнічых атрадаў - Знак ЦК ВЛКСМ А.П. Голубева

Узнагароды Аляксандра Пятровіча Голубева

Грамадскае жыццё будаўнічых атрадаў - Аляксандр Пятровіча Голубеў

Аляксандр Пятровіча Голубеў.
2008

Жыццё будаўнічых атрадаў - Грамата ад Віцебскага абкама камсамола

Ганаровая грамата Леановіча Аляксандра Мікалаевіча ад Віцебскага абкама камсамола.
2 чэрвеня 1983

Жыццё будаўнічых атрадаў - Грамата Наваполацкага гаркама камсамола

Грамата Наваполацкага гаркама камсамола Леановіча Аляксандра.
30 чэрвеня 1983

Жыццё будаўнічых атрадаў - Пасведчанне аб узнагародзе знакам ЦК ВЛКСМ

Пасведчанне Леановіча Аляксандра Мікалаевіча аб узнагародзе знакам ЦК ВЛКСМ.
6 лютага 1985

Жыццё будаўнічых атрадаў - Грамата ад Цэнтральнага камiтэта камсамола

Ганаровая грамата Давiдовіча Анатоля Сяргеевіча ад Цэнтральнага камiтэта камсамола Беларусi

Не толькі ўрадавыя ўзнагароды атрымлівалі байцы студэнцкіх атрадаў. Лепшыя атрады мелі магчымасць пабываць у славутых гарадах СССР. Лепшыя байцы з Наваполацка ўключаліся ў склад замежных паездак. Так у верасні 1980 года Зелянко Аляксандр, Саўчанка Юрый і Еўсеенка Галіна былі ў складзе ўзнагароджаных Віцебскім абкамам камсамола паездкай у Міжнародны маладзёжны лагер імя Георгія Дзмітрыва у Балгарыі.

Жыццё будаўнічых атрадаў - Лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў

Лепшыя байцы студэнцкіх будаўнічых атрадаў Віцебскай вобласці, ля храма-помніка Шыпка (Балгарыя).
Верасень 1980

Будаўнічыя атрады Наваполацкага політэхнічнага інстытута адыгралі выключную ролю ў пашырэнні і ўмацаванні сяброўства паміж народамі Савецкага Саюза.