У Полацкім дзяржаўным універсітэце займаюцца вывучэннем культурнай спадчыны нашых папярэднікаў.
У 2000 годзе была праведзена навукова-даследчая работа па дзяржбюджэтнай тэматыцы “Даследванне архітэктурна-планіровачнай структуры помнікаў гісторыі і культуры ва ўмовах рэстаўрацыі”. Выканаўцамі былі: А.С. Давідовіч, кандыдат архітэктуры, дацэнт (навуковы кіраўнік тэмы); Г.І. Захаркіна, кандыдат архітэктуры, дацэнт; Ж.А. Хамініч, дацэнт; Т.Л. Давідовіч, с. н. с.; А.Т. Зелянкоў, с. н. с.
Пад час даследвання прасачаны асноўныя этапы станаўлення і трансфармацыі утылітарных параметраў комплекса былога Полацкага езуіцкага калегіума, а таксама распрацаваны прынцыпы яго функцыянальна-планіровачнай арганізацыі з улікам асноўных фактараў і ўмоў. На аснове атрыманых вынікаў дасследвання распрацаваны прапановы па рэгенерацыі комплекса ў якасці фрагмента вышэйшай навучальнай установы.
Метад даследвання складаўся з вывучэння і аналіза літаратурных крыніц і архіўных дакументаў, а таксама візуальнага даследавання аб’екта з наступнай сістэматызацыяй і абагульненнем інфармацыі.
Від на комплекс былога езуіцкага калегіума.
(з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)
Жана Аляксандраўна Хамініч і Тамара Лявонцьеўна Давідовіч зрабілі рэтраспектыўны аналіз асаблівасцяў фарміравання комплекса: узнікненне і функцыянаванне комплекса да 1730 года; развіццё і трансфармацыю комплекса ў 1730 – 1830 гг.; стан комплексу пасля 1830г.
Аляксандр Цімафеевіч Зелянкоў аналізуя сучасны стан комплекса, раскрыў гісторыю яго заняпаду.
Пасля ўсталявання ўлады Саветаў у будынках калегіума размясціліся курсы каманднага складу РККА. Будынкі былі пераабсталяваны пад вучэбныя класы, сталоваю, клуб. У склепах змясцілі невялікую электрастанцыю.
У 1936 годзе былі разабраны два верхніх яруса абедзвюх званіц храма, пры гэтым быў знішчаны унікальны гадзіннік з боем работы віленскага майстра Густава Мунді. Званы былі скінутыя яшчэ напачатку 30-х гадоў.
Скінуты звон, пачатак 30-х гадоў 20 ст.
(з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)
У 1944 годзе пасля вызваленння Беларусі ад нямецкіх акупантаў Полацк стаў на некаторы час абласным цэнтрам. У будынку былога калегіума размясціўся госпіталь і шэраг адміністрацыйных устаноў. Тут жа, у аварыйных умовах пражывала 100 бяздомных сямей палачан. У другой палове 50-х гадоў была зроблена спроба аднавіць комплекс і прыстасавць яго пад Сувораўскае вучылішча, але безпаспяхова. Стан помніка, застаўшагася без належнага надгляду, няўмольна руйнавалася. У Полацк пачалі прыязджаць рэспубліканскія і абласныя камісіі, і ў выніку нарадзілася рашэнне аб немэтазгоднасці і немагчымасці рэканструкцыі комплекса. Будынкі былі зняты з уліку, як помнік гісторыі і культуры. На іх знішчэнне з бюджэту горада было выдзелена 30 тыс. рублёў (Рашэнне № 344 ад 18 кастрычніка 1963 года Полацкага гарвыканкама).
10 – 11 студзеня 1964г. Мікалаеўскі кафедральны сабор і правае крыло былога калегіума езуітаў былі падарваны. Пасля выбуха стварылась 50 тысяч кубічных метраў цэглы і шчэбню, якія пайшлі на добраўладкаванне гораду. На месцы разбуранага помніка архітэктуры ў 1976 – 1979 гг. быў узведзены 9-ці павярховы жылы дом.
Такім чынам, да цяперашняга часу поўнасцю згубленыя ў выніку фізічнага знішчэння:
- Мікалаеўскі сабор (касцёл св. Стэфана);
Мікалаеўскі сабор (былы касцёл св. Стэфана).
(з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)
- Двухпавярховы Г-вобразны флігель (блок І);
- Усходняе 3-х павярховае крыло асноўнага будынка (блок Е);
- Практычна ўвесь комплекс дапаможна-гаспадарчых пабудоў.
Акрамя таго, у аварыйным стане знаходзіліся і іншыя карпусы былога калегіума.
Пачынаючы з 1992 года ў частцы паўднёвага корпуса вяліся рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы з мэтай стварэння там карціннай галерэі (на час дасследвання працягваліся).
У трэцім раздзеле Анатоль Сяргеявіч Давідовіч і Галіна Іванаўна Захаркіна пазначылі перспектывы адраджэння комплекса ў новай якасці. Яны прапанавалі прынцыповаю канцэпцыю функцыянальна-планіровачнай арганізацыі часткі комплекса, якая захавалася. У ёй яны прапавалі прадугледзіць выкарастанне будынкаў для вучэбных мэт, дзе б размясціліся аудыторыі, кабінеты, канферэнц-зала і г. д.
Навуковыя даследванні, праведзеныя вучонымі Полацкага дзяржаўнага універсітэта, спрыялі вяртанню да жыцця будынкаў былога езуіцкага калегіума.
Пасля перадачы трохпавярховага корпуса былога езуіцкага калегіума Полацкаму музею-запаведніку 10 гадоў пад кіраўніцтвам дырэктара музея-запаведніка Мікалая Ільніцкага ішла рэстаўрацыя будынка пад мастацкую галерэю. У 2002г. адкрыццё мастацкай галерэі, прымеркаванае да свята «Дажынкі», стала яркай падзеяй для гараджан.
Полацкая мастацкая галерэя і частка будынкаў былога калегіума.
Здымак з фотаархіва Мастацкай галерэі НПГКМЗ