Пра нас
Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з атрыманымі адмысловымі дазволамі:
- Складнікі выдавецкай дзейнасці – выпуск навуковых, навукова-папулярных, вытворча-практычных, навучальных, даведачных, рэкламных выданняў.
- Складнікі паліграфічнай дзейнасці – выпуск друкаванай прадукцыі (за выключэннем газетаў).
Асноўныя задачы аддзела:
- Арганізацыя і ажыццяўленне рэдакцыйна-выдавецкага і паліграфічнага працэсаў з мэтай выдання вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, якая адказвае патрабаванням дзяржаўнага адукацыйнага стандарту, а таксама выпуск навуковай, даведачнай, і іншых відаў літаратуры, рэкламнай, бланкавай і іншай прадукцыі ў інтарэсах забеспячэння навучальнага і выхаваўчага працэсаў, навукова-даследчых работ.
- Забеспячэнне высокай спажывецкай якасці прадукцыі. Атрыманне прыбытку ад выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці.
- Арганізацыя аператыўнай работы па выпуску паліграфічнай прадукцыі для структурных падраздзяленняў універсітэта, супрацоўнікаў і студэнтаў, юрыдычных і фізічных асобаў.