Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Цэнтр дашкольнага дзяцінства і інавацыйных тэхналогій развіцця «УНІВЕРык» абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага правядзення заняткаў. У нашым распараджэнні маюцца аўдыторыі:

  • для заняткаў з дзецьмі ад 2 да 4 гадоў (аўд. № 71)
  • для заняткаў па шахматах, ангельскай мове, займальнай электроніцы, па падрыхтоўцы да школы, займальнай робататэхніцы (аўдыторыі № 53)
  • для заняткаў па дысцыплінах «Тэхналогія і фізіка», «Займальная электроніка» (аўдыторыя № 51)
  • для заняткаў з лагапедам (аўдыторыя №77)

Мы даем дзецям усё неабходнае для заняткаў, таму Вам не давядзецца набываць канцылярскія тавары, розныя матэрыялы або дапаможнікі.

На занятках па займальнай робататэхніцы ў першы і другі год навучання дзеці выкарыстоўваюць Lego Education WeDo і дзіцячыя ноўтбукі. Дзеці займаюцца з чатырох гадоў.

На занятках па займальнай робататэхніцы, Lego Education WeDo

Для правядзення займальнай робататэхнікі трэцяга-чацвёртага года навучання выкарыстоўваецца канструктар Lego Education Mindstorm.

Займальная робататэхніка, канструктар Lego Education Mindstorm

Канструктар Lego Education Mindstorm

На занятках па матэматыцы, развіцці мовы, ангельскай мове, выяўленчай дзейнасці выкладчыкі выкарыстоўваюць мультымедыйную панэль Prestigio.

Мульцімедыйная панэль Prestigio

На занятках па дзіцячым фітнэсе выкарыстоўваецца рознае спартовае абсталяванне: стэпы, фітболы, абручы, мячы, кеглі, скакалкі, гімнастычныя палкі і многае іншае.

Выкарыстанне стэпаў на занятках па дзіцячым фітнэсе

Выкарыстанне фітболаў на занятках па дзіцячым фітнэсе

Спартовае абсталяванне для дзіцячага фітнэса

Фітболы, абручы і іншае спартовае абсталяванне

На занятках па дысцыпліне «Тэхналогія і фізіка» выкарыстоўваецца канструктар для дзяцей ад васьмі гадоў і старэй Lego Educatoin набор «Тэхналогія і фізіка» №9686.

Канструктар для дзяцей Lego Educatoin «Тэхналогія і фізіка»

У чэрвені 2018 г. у цэнтры «УНІВЕРык» з'явілася новая дысцыпліна «Займальная электроніка», падчас якой дзеці вывучаюць асновы электратэхнікі, вучацца самастойна збіраць ліхтарык, дзвярны званок, электрарухавік і многае іншае.

Электронны канструктар «Знаўца»

Электронны канструктар «Знаўца»

Вывучэнне асноў электратэхнікі на занятках па Займальнай электроніцы

Сучаснае абсталяванне кабінета лагапеда для індывідуальных заняткаў з дзецьмі.

Кабінет лагапеда для індывідуальных заняткаў з дзецьмі

Кабінет лагапеда для індывідуальных заняткаў

Вышыня сталоў і крэслаў падабраныя з улікам узроставых асаблівасцяў дзяцей. У аўдыторыі № 51 могуць займацца дзеці старэйшага ўзросту. Тут праходзяць заняткі па займальнай робататэхніцы і тэхналогіі і фізіцы.

Аўдыторыя № 51 для заняткаў па займальнай робататэхніцы і тэхналогіі і фізіцы

У аўд. №53 праходзяць заняткі па падрыхтоўцы да школы. Мэбля прадугледжвае рост дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

У аўд. №53 праходзяць заняткі па падрыхтоўцы да школы

Для заняткаў выяўленчай дзейнасцю маюцца мальберты. Юныя мастакі могуць зручна размясціцца для стварэння карцінаў.

Мальберты для заняткаў выяўленчай дзейнасцю

Для заняткаў тэатральнай дзейнасцю і правядзення святочных праграмаў маецца прасторавае асяроддзе аўдыторыі №53.

Асяроддзе для заняткаў тэатральнай дзейнасцю і правядзення святочных праграмаў

Падчас правядзення навагодніх ранішнікаў у цэнтры «УНІВЕРык» упрыгожваецца трохметровая ялінка, артысты з лёгкасцю пераўвасабляюцца ў любога казачнага героя дзякуючы велізарнай колькасці анімацыйных касцюмаў для дзяцей і дарослых.

Анімацыйныя касцюмы для дзяцей і дарослых

Трохметровая ялінка для правядзення навагодніх ранішнікаў

Прасторавае асяроддзе аўд. №71. Для сюжэтна-ролевых гульняў для самых маленькіх наведвальнікаў нашага цэнтра маецца лялечны куток са спальняй і кухняй.

У аўд. №71 маецца лялечны куток са спальняй і кухняй для сюжэтна-ролевых гульняў

Прасторавае асяроддзе аўдыторыі № 71 разнастайнае, маецца шмат цацак для дзяцей рознага ўзросту: машынкі, укладышы, лялькі, канструктары, мазаікі і іншае.

У аўдыторыі № 71 маецца шмат цацак для дзяцей рознага ўзросту

У аўдыторыі № 71 маецца шмат цацак для дзяцей рознага ўзросту

У аўдыторыі № 71 маецца шмат цацак для дзяцей рознага ўзросту

Мячыкі для дзяцей

Машынкі для дзяцей рознага ўзросту