Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт носіць імя аднаго з самых старажытных гарадоў Усходняй Еўропы. Полацк, які ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах пад 862 годам, па праве лічыцца найстарэйшым цэнтрам духоўнасці, культуры і асветы краіны, калыскай беларускай дзяржаўнасці. Менавіта ў Полацку нарадзіўся ўсходнеславянскі першадрукар і першы беларускі вучоны – доктар вольных мастацтваў і медыцыны Францыск Скарына. У 1581 годзе тут быў заснаваны Полацкі езуіцкі калегіум. Створаная на яго аснове ў 1812 годзе Полацкая езуіцкая акадэмія стала першай вышэйшай навучальнай установай на беларускай зямлі.

Полацкі калегіум

У 1958 году непадалёк ад Полацка паўстаў сучасны індустрыяльны горад – Наваполацк. Ужо праз 10 гадоў, у 1968 годзе, у ім была створана вышэйшая навучальная ўстанова – Наваполацкі політэхнічны інстытут, НПІ, які неўзабаве ператварыўся ў буйны навуковы і адукацыйны цэнтр не толькі Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюза. У 1993 годзе НПІ быў ператвораны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Бурнае развіццё ВНУ на мяжы тысячагоддзяў дазволіла напоўніць яе рамантычную назву рэальным зместам.

Галоўны корпус, Наваполацк

Новы корпус, Наваполацк

У 2005 годзе адрэстаўраваныя будынкі былога езуіцкага калегіума, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як унікальны помнік архітэктуры міжнароднага значэння, прынялі ў сваіх сценах студэнтаў ПДУ. Вышэйшая адукацыя вярнулася ў старажытны Полацк!

Зусім нядаўна ў Полацкім дзяржаўным універсітэце адкрылася яшчэ адна адукацыйная пляцоўка – сучасны вучэбна-лабараторны корпус у пасёлку Міжрэчча. У маляўнічым прыгарадзе Наваполацка прыступілі да заняткаў студэнты спецыяльнасцяў “Фізічная культура” і “Правазнаўства”.

Вучебны корпус у Міжрэччы