Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Міжнародная дзейнасць – адзін з найважнейшых прыярытэтаў ПДУ. Мы імкнемся павышаць эфектыўнасць супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, далучацца да перадавых сусветных практык у галіне навучання і навукова-даследчай дзейнасці, забяспечваць канкурэнтаздольнасць на рынку адукацыйных паслугаў, рост міжнароднага аўтарытэту ўніверсітэта як рэгіянальнага цэнтра вышэйшай адукацыі, навукі і культуры.

Універсітэт з’яўляецца партнёрам навукова-адукацыйных праектаў

Наш універсітэт паспяхова супрацоўнічае з ВНУ і арганізацыямі некалькіх дзясяткаў краінаў, у тым ліку Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Швецыі, Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, Фінляндыі, а таксама цэлым шэрагам міжнародных арганізацыяў. Універсітэт з’яўляецца партнёрам навукова-адукацыйных праектаў, якія фінансуюцца Еўрапейскім Звязам.

Госці ўніверсітэта са многіх краін свету

Універсітэт з’яўляецца ўдзельнікам праграмы Фулбрайт

Універсітэт супрацоўнічае з іншымі ВНУ і арганізацыямі

Універсітэт наведваюць лектары з замежных вну

Навукоўцы ўніверсітэта заваявалі мноства ўзнагарод

Акадэмічная мабільнасць студэнтаў і супрацоўнікаў – вынік актыўнага ўдзелу ВНУ ў міжнародных праектах і праграмах – спрыяе набыццю і ўкараненню перадавога міжнароднага досведу, пашырэнню прафесійных ведаў і навыкаў, распрацоўцы і рэалізацыі праектных ідэяў, умацаванню іміджу ўніверсітэта. У ПДУ навучаюцца студэнты, магістранты і аспіранты з больш чым 20 краінаў свету. У магістратуры ўніверсітэта рэалізуюцца ўнікальныя праграмы двайнога дыплома, якія прадугледжваюць атрыманне выпускніком як дыплома дзяржаўнага ўзору Рэспублікі Беларусь, гэтак і дыплома дзяржаўнага ўзору адной з краінаў Еўрапейскага Звяза. Пастаянна пашыраецца спектр адукацыйных паслугаў, якія прапануюцца нашай ВНУ, ажыццяўляецца пошук перспектыўных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва. Паспяхова развіваюцца праграмы летніх школаў, больш разнастайнай становіцца іх тэматыка. Падрыхтоўка замежных студэнтаў вядзецца як на рускай, так і на ангельскай мовах.

Падрыхтоўка замежных студэнтаў на ангельскай мове

Адкрыццё Цэнтра кітайскай мовы і культуры