Ва ўніверсітэце створаныя ўсе ўмовы для таго, каб студэнты маглі максімальна і значна запоўніць вольны ад вучобы час, знайсці прымяненне сваім творчым здольнасцям, пашырыць кругагляд і сферу зносін, набыць новых сяброў. Галоўная мэта дзейнасці студэнцкага актыву ПДУ – садзейнічанне рэалізацыі моладзевай ініцыятывы, павышэнню грамадскай актыўнасці і дзейнасці на карысць універсітэта і студэнтаў, развіццю лідарскіх якасцяў і арганізацыі змястоўнага вольнага часу. Ва ўніверсітэце нязменнай папулярнасцю карыстаюцца сольныя і харэаграфічныя калектывы, клуб інтэлектуальных гульняў і КВЗ, заслужаны студэнцкі тэатр «Арт».
У ПДУ асабліва клапоцяцца пра здароўе студэнтаў, надаюць увагу папулярызацыі здаровага ладу жыцця, развіццю фізічнай культуры і спорту. Універсітэт валодае сучаснымі спартовымі і трэнажорнымі заламі, адкрытымі пляцоўкамі, заламі для заняткаў аэробікай. Круглагадовая студэнцкая Спартакіяда паміж факультэтамі, першынства сярод інтэрнатаў па розных відах спорту – яркае ўвасабленне спаборнасці і моцнага карпаратыўнага духу ўніверсітэта. Нашыя спартоўцы паспяхова адстойваюць на спаборніцтвах не толькі гонар сваёй альма-матар, але і Рэспублікі Беларусь. Многія атлеты ПДУ ўваходзяць у склад нацыянальных зборных, заваёўваючы медалі розных вартасцяў на найбуйнейшых спартовых форумах – Алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы, універсіядах.