Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Полацкі калегіум – адна з пярлінаў старажытнага горада. У гэтых вернутых з забыцця і з любоўю адрэстаўраваных карпусах па-ранейшаму жыве непаўторны дух гісторыі. Дзякуючы таленту і працавітасці нашых выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў ужо сёння можна ўбачыць, як у гэтых сценах ствараецца ўнікальны ўніверсітэт-музей. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт стала радуе палачанаў і гасцей горада шчодрымі падарункамі – яркай падзеяй або незабыўнай экскурсіяй, незвычайнай скульптурай або мемарыяльнай дошкай, унікальным экспанатам або найцікавейшай выставай, адноўленым гістарычным аб’ектам або нават цэлым новым музеем!

Вечары традыцыйнай беларускай культуры

Цэнтр беларускай мовы і культуры

Навуковая бібліятэка, Полацкі калегіум

Полацкі студэнт, скульптура

Прафесар Полацкай акадэміі, скульптура

Музычны гадзіннік з акадэмічным шэсцем

Механічная галава, рэканструкцыя

Цырымонія рэгістрацыі студэнтаў

Музычны гадзіннік з акадэмічным шэсцем

Рэканструкцыя праекта Габрыэля Грубера «Механічная галава»

Традыцыі адукацыі на Полацкай зямлі