Полоцкий государственный университет

Полацкі
дзяржаўны
ўніверсітэт

Сёння ў Полацкім дзяржаўным універсітэце навучаюцца каля 10 тысяч студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.

Падрыхтоўка да паступлення ва ўніверсітэт вядзецца як на вячэрніх падрыхтоўчых курсах, гэтак і на дзённым падрыхтоўчым аддзяленні (ПА). У аснове вучэбнага працэсу замежных слухачоў ПА ляжыць вывучэнне рускай мовы і прадметаў іх будучай спецыяльнасці.

Навучанне на ўзроўні I ступені вышэйшай адукацыі (бакалаўрыяту) ажыццяўляецца па 45 спецыяльнасцях у рамках 7 факультэтаў:

  • інжынерна-будаўнічага;
  • гуманітарнага;
  • радыётэхнічнага;
  • інфармацыйных тэхналогіяў;
  • механіка-тэхналагічнага;
  • фінансава-эканамічнага;
  • юрыдычнага.

Наваспечаныя адмыслоўцы

Нашыя адукацыйныя праграмы II ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) дазваляюць атрымаць глыбокія тэарэтычныя і практычныя навыкі ў галіне машынабудавання, нафтахіміі, геадэзіі, будаўніцтва, эканомікі, педагогікі, права. У аспірантуры ПДУ паспяхова вядзецца падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата навук.

Уручэнне дыпломаў

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ПДУ забяспечвае бесперапыннасць адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з высокімі тэмпамі назапашвання ведаў і абнаўлення тэхналогій у сучасным грамадстве.

Удзел у нашых Летніх школах – гэта выдатная магчымасць правесці частку вакацыяў і водпускаў з максімальнай карысцю і паспяхова сумясціць набыццё карысных ведаў і навыкаў з забаўкамі і адпачынкам.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – найбуйнейшы рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр, які мае трывалыя традыцыі і ўнікальныя навукова-педагагічныя школы. Па такіх напрамках, як машынабудаванне, будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка, ПДУ – бясспрэчны лідар на Віцебшчыне, а ў галіне трубаправоднага транспарту, нафтахіміі і нафтаперапрацоўкі – і ў краіне.

Навуковая канферэнцыя ІКТ-2018

3D-лабараторыя

У лабараторыі 3D-мадэлявання

У апошнія гады рэгіянальны акцэнт навукова-даследчай работы ў ПДУ выяўляецца не толькі ў сферы інжынерна-тэхнічных, але і сацыяльна-гуманітарных ведаў (гістарычныя, філалагічныя, эканамічныя і юрыдычныя навукі). Адлюстраваннем цеснага ўзаемадзеяння ўніверсітэцкай навукі і грамадства з’яўляецца стварэнне на базе ВНУ Рэгіянальнага вучэбна-навукова-практычнага Юрыдычнага цэнтра, і асабліва актыўны ўдзел ПДУ ў працы Наваполацкага нафтахімічнага кластара.

Візіт Старшыні Следчага камітэта

У хімічнай лабараторыі

Вястун Белнафтахіма

Навукоўцы ПДУ і іх навуковыя дасягненні таксама шырока вядомыя і за межамі Беларусі. Нашыя распрацоўкі патэнтуюцца у Расіі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Бельгіі, Аўстрыі, Нідэрландах, ЗША, Канадзе, Японіі, Кітаі.

У ПДУ паспяхова вядзецца падрыхтоўка новага пакалення навуковых кадраў. Па выніках навукова-даследчай работы студэнтаў наш універсітэт апошнія 10 гадоў уваходзіць у лік лідараў сярод беларускіх ВНУ. Штогод каля 80% студэнцкіх навуковых работ, якія прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс, адзначаюцца рознымі катэгорыямі, у тым ліку вышэйшай. У 2017 и 2018 гг. нашыя маладыя навукоўцы выйгравалі нацыянальны адбор і прадстаўлялі Беларусь на прэстыжным міжнародным навуковым конкурсе Falling Walls у Берліне.

Falling Walls, Егор Трамбіцкі