Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-праграміст.
Формы навучанняя: дзённая – 4 гады, завочная скарочаная – 4 гады, дыстанцыйная – 5 гадоў.
Стварыць праграму віртуальнай рэальнасці, новую камп'ютарную гульню ці мабільны дадатак – у свеце тэхналогіяў у праграмістаў бясконцыя магчымасці для самарэалізацыі. Калі вы жадаеце ўвайсці ў кола распрацоўнікаў, абірайце спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».
Студэнты не толькі вывучаюць мовы праграмавання і пішуць код, але таксама аналізуюць архітэктуру, ствараюць алгарытмы, тэстуюць і суправаджаюць створанае праграмнае забеспячэнне. Разам з гэтым вучацца працаваць у камандзе і кіраваць праектамі, ужываць веды і навыкі на практыцы ў IT-кампаніях. Выпускнікі спецыяльнасці гатовы ствараць надзейнае, даступнае і хуткае праграмнае забеспячэнне для самых розных мэт.
Вы навучыцеся
Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
  • распрацоўваць, тэставаць, абслугоўваць праграмнае забеспячэнне
  • суправаджаць укараненне праграм у вытворчасць
  • выкарыстоўваць актуальныя прылады для распрацоўкі і адладкі праграмных прадуктаў
  • складаць інструкцыі, стандартызаваць і сертыфікаваць праграмныя сродкі
  • праектаваць і распрацоўваць базы дадзеных, лакальныя і глабальныя сеткі
  • працаваць з сістэмамі штучнага інтэлекту
  • распрацоўваць мабільныя дадаткі
  • фармаваць эфектыўныя алгарытмы з дапамогай моў праграмавання
Дзе можна працаваць ?
  • аддзелы распрацоўкі і тэставання праграмнага забеспячэння ў IT-кампаніях
  • інфармацыйныя аддзелы вытворчых прадпрыемстваў, арганізацый банкаўскай сістэмы, гандлёвых сетак
  • аддзелы распрацоўкі мабільных дадаткаў
  • гульнёвая індустрыя
  • Web-распрацоўка
  • сістэмнае праграмаванне
  • прыкладная распрацоўка і бізнес ПЗ
  • AR і VR тэхналогіі
  • аналіз бізнес-працэсаў
  • Data Science
  • інфармацыйная бяспека
  • навукова-даследчыя цэнтры і ўстановы адукацыі
Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
Асноўныя дысцыпліны
  • Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
  • Мовы праграмавання
  • Алгарытмы і структуры дадзеных
  • Структуры і алгарытмы апрацоўкі дадзеных праграмных сродкаў
  • Базы дадзеных
  • Камп’ютарныя сістэмы і сеткі
  • Надзейнасць праграмнага забеспячэння
  • Аб'ектна-арыентаваныя тэхналогіі праграмавання і стандарты праектавання
  • Аперацыйныя сістэмы і сістэмнае праграмаванне
  • Тэхналогіі распрацоўкі праграмнага забеспячэння
  • Асновы абароны інфармацыі
  • Функцыйнае праграмаванне
  • Праграмаванне мабільных сістэмаў
  • Мадэляванне сістэмаў

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie