Электразабеспячэнне
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-энергетык.
Формы навучання: дзённая – 4 гады, завочная скарочаная – 4 гады.
Электраэнергія – неадымная частка нашага жыцця. Ад надзейнага электразабеспячэння залежыць праца заводаў, шпіталяў і адукацыйных устаноў, аб'ектаў сельскай і камунальнай гаспадаркі. Таму спецыялісты, якія праектуюць, ствараюць і абслугоўваюць сістэмы электразабеспячэння, заўжды запатрабаваныя на рынку працы.
Спецыяльнасць «Электразабеспячэнне» прадугледжвае тэарэтычную і практычную падрыхтоўку інжынераў-энергетыкаў у вобласці вытворчасці, перадачы, размеркавання і спажывання электрычнай энергіі. Студэнты вывучаюць уладкаванне электраўстановак высокай і нізкай напругі, сілкавальных і размеркавальных сетак, зніжальных і размеркавальных падстанцый.
Вы навучыцеся
Электразабеспячэнне
  • праектаваць асобныя элементы і сістэмы электразабеспячэння ў цэлым як нізкай, гэтак і высокай напругі
  • рабіць мантаж, наладку, выпрабоўванне, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аб'ектаў электраэнергетыкі
  • кіраваць тэхналагічнымі працэсамі і падраздзяленнямі электраэнергетычнага профілю
  • распрацоўваць новае электраабсталяванне
  • укараняць энергазахавальныя тэхналогіі і абсталяванне
  • павялічваць эфектыўнасць выкарыстання энергарэсурсаў
Дзе можна працаваць ?
  • галаўныя арганізацыі энергасістэмы
  • электрычныя станцыі і энергапрадпрыемствы
  • цэнтральныя і мясцовыя вытворчыя і дыспетчарскія службы
  • электралабараторыі энергетычных з'яднанняў і прадпрыемства электрычных сетак
  • мантажныя, рамонтныя, наладкавыя, праектныя, навукова-даследчыя арганізацыі
  • вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, прафесійна-тэхнічныя коледжы
Электразабеспячэнне
Асноўныя дысцыпліны
  • Канструкцыйныя матэрыялы
  • Электратэхнічныя матэрыялы
  • Тэарэтычныя асновы электратэхнікі
  • Вытворчасць электраэнергіі
  • Перадача і размеркаванне электраэнергіі
  • Сістэмы вытворчасці і размеркавання энерганосьбітаў
  • Спажыўцы электраэнергіі
  • Сістэмы электразабеспячэння
  • Электрычныя машыны
  • Электрычнае асвятленне
  • Ізаляцыя і перанапруга
  • Электрамагнітныя пераходныя працэсы
  • Мантаж, эксплуатацыя і наладка электраабсталявання
  • Рэлейная абарона і аўтаматыка

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie