Радыётэхніка
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер па радыёэлектроніцы.
Формы навучання: дзённая – 4 гады.
Спадарожнікавая сувязь, навігацыя, бесправадная перадача дадзеных – усе гэтыя тэхналогіі заснаваны на дасягненнях у вобласці радыётэхнікі. Дзякуючы радыёэлектронным прыладам і сістэмам мы можам фармаваць, перадаваць, апрацоўваць, здабываць інфармацыю і энергію ў рэжыме рэальнага часу, нават знаходзячыся далёка адзін ад аднаго.
На спецыяльнасці «Радыётэхніка» рыхтуюць інжынераў у вобласці праектавання, распрацоўкі і эксплуатацыі розных апаратна-праграмных комплексаў, куды ўваходзіць сотавая сувязь, тэлекамунікацыі, Інтэрнэт, інфармацыйныя сістэмы. Студэнты вывучаюць прынцыпы распрацоўкі радыёэлектронных прылад, асновы апрацоўкі і фільтрацыі сігналаў, праграмавання мікракантролераў і лічбавых сігнальных працэсараў. Яны таксама ведаюць прынцыпы, метады, спосабы тэхнічнай абароны інфармацыі.
Вы навучыцеся
Радыётэхніка
  • выкарыстоўваць метады візуалізацыі дадзеных
  • разумець асаблівасці камп'ютарных прамысловых праграм і іх выкарыстанне для разліку, аналізу, аптымізацыі радыёэлектронных сродкаў і лічбавых сістэмаў радыёсувязі
  • ужываць алгарытмы лічбавай апрацоўкі сігналаў
  • разумець прынцыпы пабудовы радыёэлектронных сродкаў і лічбавых сістэмаў радыёсувязі
Дзе можна працаваць ?
  • прадпрыемствы радыё- і прыборабудавання
  • аддзелы аўтаматызацыі сістэмаў кіравання тэхналагічнымі працэсамі любых прадпрыемстваў
  • прадпрыемствы Парка высокіх тэхналогій
  • прадпрыемствы, якія працуюць над праблемамі арганізацыі мабільнай радыёсувязі, апаратуры назірання і аховы адказных зонаў установаў
  • прадпрыемствы распрацоўкі і абслугоўвання сістэмаў радыёнавігацыі, радыёлакацыі і сувязі
  • камп’ютарныя, інфармацыйныя, тэлекамунікацыйныя арганізацыі
  • арганізацыі, якія займаюцца распрацоўкай новых інфармацыйных тэхналогій і праграмна-тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі
  • навукова-даследчыя лабараторыі і аддзелы па ацэнцы абароненасці інфармацыі
Радыётэхніка
Асноўныяе дысцыпліны
  • Метралогія і радыёвымярэнні
  • Асновы матрычнага аналізу
  • Тэорыя кадавання інфармацыі
  • Электрапераўтваральныя прылады
  • Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
  • Асновы бізнесу і права ў радыёэлектроніцы
  • Асновы абароны інфармацыі
  • Радыётэхнічныя ланцугі і сігналы
  • Схематэхніка аналагавых прылад
  • Праектаванне аналагавых інтэгральных прылад
  • Метады і сродкі абароны маўленчай і відэаінфармацыі
  • Тэлекамунікацыйныя тэхналогіі і сістэмы
  • Лічбавая апрацоўка сігналаў
  • Сістэмы і сеткі перадачы дадзеных. Абарона інфармацыі ў камп’ютарных сетках
  • Сігнальныя працэсары і праектаванне праграмаваных лічбавых прыладаў
  • Фарміраванне і генерыраванне сігналаў у лічбавай радыёсувязі
  • Радыёпрыёмныя прылады
  • Тэхналогіі праектавання праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэмаў
  • Асновы інфармацыйнай бяспекі
  • Тэорыя электрычных ланцугоў
  • Электрадынаміка і распаўсюджванне радыёхваляў
  • Праграмнае кіраванне робататэхнічнымі сістэмамі
  • Антэны
  • Радыёаўтаматыка
  • Асновы канструявання радыёэлектронных сродкаў
  • Радыётэхнічныя сістэмы
  • Тэхнічныя сродкі і метады абароны інфармацыі
  • Абарона моўнай і відэаінфармацыі
  • Электрамагнітная сумяшчальнасць

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie