Пра спецыяльнасць
Аўтасэрвіс
Факультэт:
Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ)
Кафедра, якая выпускае:
Кафедра аўтамабільнага транспарту
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-механік.
Формы навучання: завочная поўная – 5,5 гадоў.
Формы навучання: завочная поўная – 5,5 гадоў.
У сувязі са сталым павелічэннем ў краіне парку аўтамабіляў, колькасці аўтатранспартных і аўтарамонтных прадпрыемстваў розных формаў уласнасці, развіццём транспартна-экспедыцыйных службаў, аўтасэрвісу, фірмовых і дылерскіх цэнтраў аўтамабільных і рамонтных заводаў, сістэмы аптовага і рознічнага гандлю аўтатранспартнай тэхнікай, запаснымі часткамі і камплектуючымі вырабамі да яе, ускладненнем аўтамабільнай тэхнікі і ўзрастаннем патрабаванняў да яе бяспекі ўсё больш востра паўстае пытанне аб забеспячэнні аўтатранспартнай галіны народнай гаспадаркі высокакваліфікаванымі спецыялістамі.
Кім і дзе я магу працаваць?
Кім я магу працаваць
- інжынерам
- інжынерам-даследчыкам
- інжынерам-кантралёрам
- інжынерам-лабарантам
- інжынерам-механікам
- інжынерам па ўкараненні новай тэхнікі і тэхналогіі
- інжынерам па камплектацыі абсталявання
- інжынерам па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў
- інжынерам па наладцы і выпрабаваннях
- інжынерам па інструменце
- інжынерам па тэхнічным наглядзе
- выкладчыкам вышэйшай навучальнай установы
Дзе я магу працаваць
- на аўтатранспартных, аўтарамонтных станцыях тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў
- у транспартных аддзелах і службах прамысловых прадпрыемстваў, камунальнай гаспадаркі, гарадскога транспарту
- на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу
- у сістэме адукацыі – сярэдніх спецыяльных навучальных установах, прафесійна-тэхнічных вучэльнях
- на прадпрыемствах па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў
- у фірмовых цэнтрах аўтамабільных і аўтарамонтных заводаў
- у канструктарска-тэхналагічных і навуковых арганізацыях
- у маркетынгавых і транспартна-эксплуатацыйных службах
- у сістэмах матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
- у арганізацыях, якія ажыццяўляюць кантроль над тэхнічным станам аўтамабільнага рухомага складу
- у дзяржаўнай аўтаінспекцыі
Дысцыпліны, якія вывучаюцца
Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў
- Філасофія
- Эканоміка
- Паліталогія
- Гісторыя
- Спецыялізаваныя модулі: Асновы права / Гісторыя палітычных партыяў і рухаў
- Спецыялізаваныя модулі: Этыка / Псіхалогія працы і кіравання
Цыкл натуральнанавуковых дысцыплінаў
- Матэматыка
- Фізіка
- Хімія
- Інфарматыка
- Асновы экалогіі
- Асновы энергазберажэння
- Электратэхніка і электроніка
Цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплінаў
- Замежная мова
- Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- Тэорыя механізмаў і машынаў
- Механіка матэрыялаў
- Інжынерная графіка
- Ахова працы
- Нармаванне дакладнасці і тэхнічныя вымярэнні
- Дэталі машынаў
- Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
- Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый. Радыяцыйная бяспека
- Аўтамабільныя рухавікі
- Электраабсталяванне аўтамабіляў
- Сродкі тэхнічнага абсталявання аўтамабіляў
- Эканоміка аўтасэрвісу
- Экспертыза і рамонт аўтамабільных кузаваў
- Транспартная сістэма і бяспека аўтаперавозак
- Аўтамабілі
- Сэрвіснае абслугоўванне і рамонт легкавых аўтамабіляў
- Праектаванне арганізацыяў аўтасэрвісу
- Менеджмент і маркетынг прадпрыемстваў аўтасэрвісу
- Навукова-тэхнічны пераклад
- Арганізацыя і планаванне
- Кіраванне якасцю, сертыфікацыя і ліцэнзаванне
- Тэрмадынаміка і цеплаперадача
- Гідраўліка і пнеўматыка
- Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў
- Эксплуатацыйныя матэрыялы
- Тэарэтычная механіка
- Канструкцыя і разлік аўтамабіляў
- Аднаўленчыя тэхналогіі
- Тэхналогія аўтамабілебудавання
- Інтэлектуальнае забеспячэнне аўтасэрвісу
- Інтэлектуальныя сістэмы кіравання аўтамабілем
- Асновы навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці
- Транспарт і навакольнае асяроддзе
Віды практыкі
Кіроўча-аператарская
2 курс 4 семестр, працягласць 4 тыдні, практыка выконвае функцыю ўвядзення ў спецыяльнасць, падчас праходжання студэнты наведваюць з экскурсіямі транспартныя прадпрыемствы. На працягу 1-га тыдня для студэнтаў чытаецца курс лекцыяў “Правілы дарожнага руху”, а затым на працягу 3-х тыдняў праводзяцца заняткі па кіраванні на аўтадроме.
Аўтамабілебудаўнічая
4 курс 7 семестр, працягласць 4 тыдні. Мэтай аўтамабілебудаўнічай практыкі з’яўляецца фармаванне ўяўлення пра тэхналогіі вытворчасці аўтамабіляў, а таксама пра працэсы, звязаныя з атрыманнем нарыхтовак, іх апрацоўкай, зборкай вузлоў і асобных агрэгатаў аўтамабіляў.
Задачамі аўтамабілебудаўнічай практыкі з’яўляюцца:
- вывучэнне тэхналогіі вытворчасці аўтатранспартных сродкаў у аўтамабільных або аўтарамонтных арганізацыях;
- вывучэнне тэхналагічных працэсаў зборкі аўтамабіляў, іх агрэгатаў і вузлоў, вырабу асобных дэталяў;
- азнаямленне з тэхналагічным абсталяваннем, сродкамі механізацыі і аўтаматызацыі;
- азнаямленне з працай металаапрацоўчага абсталявання і выкананнем аперацый па зборцы аўтамабіляў і іх складовых частак;
- азнаямленне з кіраваннем і арганізацыяй вытворчасці на аўтамабілебудаўнічых заводах.
Тэхналагічная
5 курс 9 семестр, працягласць 5 тыдняў. Мэтай тэхналагічнай практыкі з’яўляецца фармаванне ўяўлення пра вытворчыя і арганізацыйныя структуры аўтатранспартных, аўтарамонтных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў аўтасэрвісу; тэхналогіі дыягнаставання, абслугоўвання і рамонту аўтатранспартных сродкаў.
Задачамі тэхналагічнай практыкі з'яўляюцца:
- Вывучэнне вытворчай і арганізацыйнай структуры арганізацыяў аўтасэрвісу;
- Набыццё навыкаў па дыягнаставанні, абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў;
- Вывучэнне і практычнае засваенне асновў аператыўнага планавання ў арганізацыях аўтасэрвісу;
- Вывучэнне зместу тэхналагічных працэсаў тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў з улікам правілаў тэхнікі бяспекі і распрацоўка мерапрыемстваў па іх удасканаленні;
- Засваенне перадавых метадаў працы і арганізацыі вытворчасці пры тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў;
- Практычнае вывучэнне тэхнічнай эксплуатацыі і правілаў тэхнікі бяспекі ў тэхналагічных працэсах абслугоўвання і рамонту аўтатранспартных сродкаў і іх элементаў у дачыненні да канкрэтнага працоўнага месца.
Пераддыпломная
6 курс 11 семестр, працягласць 4 тыдні. Выконвае функцыю падрыхтоўчага этапу перад дыпломным праектаваннем, па выніках студэнт выбірае тэму дыпломнага праекта і зацвярджае яе ў кіраўніка.
Уступныя іспыты
У 2019 годзе на дадзеную спецыяльнасць прымаюцца толькі замежныя грамадзяне (для грамадзянаў РБ набору няма).
Завочная поўная форма
навучання (5,5 гадоў)
- Беларуская (руская) мова (ЦТ)
- Матэматыка (ЦТ)
- Фізіка (ЦТ).
БАЛЫ МІНУЛЫХ ГАДОЎ
(БЮДЖЭТ | ПЛАТНА)
2017 год: 128/95
2018 год: ???/??
2019 год: ???/??
2018 год: ???/??
2019 год: ???/??
Водгукі
Дабраедава Дар’я
выпускніца па спецыяльнасці “Аўтасэрвіс” 2017 г.
Выкладчыца на філіяле БДТУ “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”
Выкладчыца на філіяле БДТУ “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”
«Я скончыла факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту і не шкадую, што пайшла вучыцца на інжынера-механіка па спецыяльнасці “Аўтасэрвіс”. Усе казалі, што мне як дзяўчыне будзе складана знайсці працу, але мне пашанцавала, і я стала выкладчыкам. За ўсе 5 гадоў ніколі пра гэта не задумвалася, але пачала разумець нашых выкладчыкаў. Як ім было з намі складана, але нягледзячы ні на што ў іх атрымалася ўкласці ў нас веды. Таксама хачу адзначыць добрую абсталяванасць нашай кафедры “Аўтамабільнага транспарту”. Нам змаглі наглядна паказаць дыягностыку аўтамабіля, а таксама рухавікі, КПП, трансмісіі розных аўтамабіляў. Увогуле ўсё, што хачу сказаць, не апісаць некалькімі сказамі. Калі хочаце пераканацца ў гэтым самі – паступайце на факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту».
Калач Раман
выпускнік па спецыяльнасці “Аўтасэрвіс” 2017 г.
Майстар па рамонце аўтамабіляў «Нафтан Спецтранс» г. Наваполацк
Майстар па рамонце аўтамабіляў «Нафтан Спецтранс» г. Наваполацк
«У 2017 годзе я скончыў факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту і не шкадую, што пайшоў вучыцца па спецыяльнасці “Аўтасэрвіс”, пасля заканчэння якой мне прысвоілі кваліфікацыю інжынер-механік.
Яшчэ са школы я хацеў паступіць на дадзеную спецыяльнасць, але адразу не атрымалася, і я пайшоў вучыцца ў каледж. Пасля заканчэння каледжа я вырашыў зноў паспрабаваць – і паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць "Аўтасэрвісе".
Хачу адзначыць, што ўсе выкладчыкі кафедры “Аўтамабільнага транспарту” высокакваліфікаваныя, умеюць пісьменна і цікава паднесці досвед, веды, навыкі, а таксама матэрыял у межах дадзенай спецыяльнасці. Тэхнічнае абсталяванне кафедры “Аўтамабільны транспарт” знаходзіцца на досыць высокім узроўні.
Асаблівую падзяку хачу выказаць дэкану дадзенага факультэта Дудану А.В. і загадчыцы кафедры “Аўтамабільнага транспарту” – Вігерынай Т.В., якія заўсёды ўставалі на бок студэнта і дапамагалі ва ўсіх пытаннях, якія толькі маглі паўстаць.
Але пра гэтую кафедру можна шмат казаць і калі хочаце даведацца больш – паступайце на механіка-тэхналагічны факультэт».