Формула спецыяльнасці

Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў – вобласць матэматычнай навукі, прадметам якой з’яўляецца:

  • даследаванне ўласцівасцяў цэлых лікаў;
  • вывучэнне мностваў з зададзенымі на іх алгебраічнымі аперацыямі і дачыненнямі;
  • даследаванні ўласцівасцяў мностваў рашэнняў сістэмаў алгебраічных ураўненняў;
  • вывучэнне агульнай будовы матэматычных тэорый, іх мадэляў і алгарытмічных працэсаў.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне фізіка-матэматычных навук

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – фізіка-матэматычныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук і выдаецца дыплом кандыдата фізіка-матэматычных навук.

Кантакты: кафедра вышэйшай матэматыкі +375 214 59-95-75

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie