Формула спецыяльнасці

Тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі – вобласць навукі і тэхнікі, прадметам даследавання якой з’яўляюцца: працэсы фізіка-хімічнай апрацоўкі матэрыялаў; працэсы фарміравання павярхоўных пластоў дэталяў метадамі фізіка-хімічнай апрацоўкі, якія абумоўлівае мадыфікацыю структуры і прыводзяць да змены ўласцівасцяў матэрыялаў; мадэляванне працэсаў фізіка-хімічнага ўздзеяння на матэрыялы і аптымізацыя іх рэжымаў; распрацоўка і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў, абсталявання для рэалізацыі і кіравання гэтымі працэсамі.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

Кантакты: кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці +375 214 59-95-53

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie