Формула спецыяльнасці

Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграмаў – вобласць навукі, у рамках якой распрацоўваюцца тэхналогіі матэматычнага мадэлявання для вырашэння фундаментальных і прыкладных праблемаў у прыродазнаўчых, тэхнічных і эканамічных сістэмах, працэсах і з’явах.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

Кантакты: кафедра вылічальных сістэмаў і сетак +375 214 42-30-31

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie