Формула спецыяльнасці

Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту – вобласць навукі і тэхнікі, прадметам якой з’яўляюцца даследаванне і ўдасканаленне працэсаў перамяшчэння пасажыраў і грузаў з прымяненнем аўтамабільнага транспарту, арганізацыі дарожнага руху, тэхнічнай эксплуатацыі і рамонту аўтамабільных транспартных сродкаў.

Мэтай праблемаў, якія вырашаюцца ў рамках спецыяльнасці, з’яўляецца фарміраванне высокаэфектыўных, надзейных, бяспечных транспартных сістэмаў і падсістэмаў, а таксама забеспячэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў гэтай галіне.

Пры заканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя “Даследчык” у галіне тэхнічных навук.

Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені – тэхнічныя.

Асобам, якія паспяхова абаранілі дысертацыю ў савеце па абароне дысертацый і пры прыняцці Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый, прысуджаецца вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук і выдаецца дыплом кандыдата тэхнічных навук.

Кантакты: кафедра аўтамабільнага транспарту +375 214 59-95-39

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie