Ахова працы i эрганомiка
Прафілізацыя: Кіраванне бяспекай вытворчых працэсаў
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1,5 гады
Магістранты атрымліваюць паглыбленыя веды па наступных напрамках: прававыя і арганізацыйныя пытанні ў галіне аховы працы; псіхалогія і бяспека працы; забеспячэнне культуры вытворчасці; інжынерная псіхалогія; эрганоміка і бяспека працы; прымяненне інфармацыйных тэхналогій у рабоце спецыялістаў па ахове працы; забеспячэнне бяспекі пры правядзенні работ; прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне колькасці выпадкаў вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў на прадпрыемствах.
Высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі пасля заканчэння магістратуры і разуменне асноўных пытанняў аховы працы ў сучасных працоўных умовах, а таксама неабходнасць захавання здароўя і працаздольнасці чалавека ва ўмовах уздзеяння неспрыяльных фактараў вытворчага асяроддзя дазваляюць магістрантам вырашаць навукова-вытворчыя задачы і даводзіць іх рашэнне да ўзроўню практычнага прымянення.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Ахова працы
    7-06-1021-01 «Ахова працы i эрганомiка»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-1021-01 «Ахова працы i эрганомiка»
Дзе можна працаваць ?
  • у дзяржаўных органах выканаўчай улады, што займаюцца пытаннямі аховы працы
  • у навучальных установах і навуковых арганізацыях, што працуюць у галіне бяспекі жыццядзейнасці чалавека
  • у вышэйшых навучальных установах





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Бяспека дзейнасці чалавека
  • Тэхнічная бяспека ў прамысловасці
  • Гігіена працы і прамысловая санітарыя
  • Прававыя асновы ў галіне аховы працы

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie