Будаўніцтва
Прафілізацыя: Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 2 гады
Падрыхтоўка па накірунку «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» прадугледжвае паглыбленне азнаямленне з тэорыяй і практыкай сучасных сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, а таксама сістэмамі ачысткі вентыляцыйных выкідаў.
Праграма прадугледжвае правядзенне ўласнага даследавання кожным магістрантам па адной з актуальных тэмаў па галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Магістранты атрымліваюць дадатковыя веды, уменні і навыкі ў галіне газазабеспячэння, цеплазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра і аховы паветранага басейна. Прапанаваныя для вывучэння дысцыпліны дапамогуць як у навуковых даследаваннях, гэтак і ў далейшай прафесійнай дзейнасці.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    7-06-0732-01 «Будаўніцтва»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0732-01 «Будаўніцтва»
Дзе можна працаваць ?
  • у будаўнічых, праектных і спецыялізаваных будаўніча-мантажных арганізацыях па будаўніцтве і мантажы сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра ад прамысловых забруджванняў, жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў
  • у арганізацыях па наладцы, эксплуатацыі, рамонце і рэканструкцыі сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра, а таксама ўстановак, якія генеруюць цеплыню і выкарыстоўваюць цеплыню і газ
  • у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, на прадпрыемствах паліўна-энергетычнага комплексу
  • у інжынірынгавых кампаніях





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Энергазберагальныя тэхналогіі ў сістэмах цеплазабеспячэння і вентыляцыі
  • Сучасныя тэхналогіі, метады праектавання і будаўніцтва аб’ектаў
  • Спецыяльныя пытанні газазабеспячэння
  • Спецыяльныя пытанні цеплазабеспячэння і вентыляцыі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie