Электраэнергетыка і электратэхніка
Прафілізацыя: без прафілізацыі
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Навучанне ў магістратуры прадугледжвае паглыбленую падрыхтоўку па ключавых і запатрабаваных пытаннях сучаснай энергетыкі і дазваляе сфармаваць прафесійныя кампетэнцыі па актуальных напрамках: праектаванне, мадэляванне і разлік сістэмаў энергетыкі; рэсурса- і энергазберажэнне; альтэрнатыўная энергетыка, выкарыстанне другасных энергарэсурсаў. Праграма прадугледжвае правядзенне кожным магістрантам уласнага даследавання па актуальным напрамку.
Атрыманыя веды дазволяць выпускніку быць запатрабаваным на рынку працы і будуць спрыяць далейшаму кар’ернаму росту ў вытворчай або навукова-даследчай дзейнасці.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    1-43 80 01 «Электраэнергетыка і электратэхніка»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    1-43 80 01 «Электраэнергетыка і электратэхніка»
Дзе можна працаваць ?
  • на ўсіх аб’ектах прамысловай і камунальнай энергетыкі
  • на прадпрыемствах, звязаных з сістэмамі вытворчасці, транспарціроўкі і размеркавання энергіі і энерганосьбітаў
  • на прадпрыемствах уліку, кіравання і кантролю за выкарыстаннем энергіі і энергарэсурсаў
  • на любых прадпрыемствах, якія маюць у сваім складзе аддзел галоўнага энергетыка
  • у навукова-даследчых, навукова-практычных цэнтрах і лабараторыях





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Энергаэфектыўныя тэхналогіі ў энергетыцы і прамысловасці
  • Сучасныя праблемы электраэнергетыкі
  • Праектаванне і мадэляванне энергасістэмаў
  • Альтэрнатыўная энергетыка
  • Рэсурса- і энергазберажэнне

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie