Фізічная культура і спорт
Прафілізацыя: Педагагічная дзейнасць у аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Падрыхтоўка па спецыяльнасці 7-06-1012-01 «Фізічная культура і спорт» прадугледжвае паглыбленае азнаямленне з тэорыяй і практыкай арганізацыі дзейнасці па фізічным выхаванні, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры, а таксама спартыўнай трэніроўцы ў розных тыпах навучальных і выхаваўчых установаў. Забяспечвае фарміраванне ведаў і навыкаў навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы для наступнага навучання ў аспірантуры, а таксама для навуковай і педагагічнай дзейнасці ў розных установах рэгіёну.
Праграма прадугледжвае правядзенне самастойнага навуковага даследавання, падрыхтоўку і абарону магістарскай дысертацыі па адной з актуальных тэмаў у галіне фізічнай культуры і спорту. Для навучання спецыялістаў абсталяваныя кабінеты анатоміі і фізіялогіі, трэнажорныя залы, лыжная база, залы спартыўнай гімнастыкі, адзінаборстваў, спартыўных гульняў, выкарыстоўваюцца лепшыя збудаванні горада.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Тэорыя і методыка фізічнай культуры
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-1012-01 «Фізічная культура і спорт»
Дзе можна працаваць ?
  • установы дашкольнай, сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі
  • дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы
  • пазашкольныя і выхаваўчыя ўстановы
  • спартыўныя, турыстычныя, фітнэс-клубы
  • прадпрыемствы сферы абслугоўвання турызму і турфірмы
  • аддзелы адукацыі і кіравання органаў выканаўчай улады

2
Асноўныя дысцыпліны
  • Псіхолага-педагагічныя асновы фізічнага выхавання
  • Асновы навукова-метадычнай дзейнасці ў фізічнай культуры і спорце
  • Тэорыя і методыка асноўных формаў фізічнай культуры
  • Тэорыя спорту

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie