Будаўніцтва
Прафілізацыя: Праграма двайнога дыплома супольна з тэхнічным універсітэтам горада Лейрыя (Партугалія) на англійскай мове
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 2 гады
Праграма падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне будаўніцтва забяспечвае сумесную падрыхтоўку з тэхнічным універсітэтам горада Лейрыя (Партугалія) на англійскай мове і забяспечвае ўсебаковае вывучэнне пытанняў матэрыялазнаўства, тэхналогіі будаўніцтва, праектавання, спалучаючы навуковую і адукацыйную працу студэнтаў.
Спецыяліст, які атрымаў падрыхтоўку па дадзенай спецыяльнасці, будзе валодаць англійскай мовай, паглыбленымі ведамі ў галіне праектавання новых і рэканструкцыі існуючых аб’ектаў, умець прымяняць энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі на ўсіх этапах будаўніцтва, пройдзе спецыялізацыю па накірунку магістарскай дысертацыі, набудзе кіраўніцкія навыкі, зможа весці падрыхтоўку спецыялістаў першай ступені (бакалаўраў) у каледжах і ўніверсітэтах.
Па выніках навучання асобе, якая выканала вучэбны план праграмы магістратуры, выдаецца два дыпломы:
  • дыплом дзяржаўнага ўзору Рэспублікі Беларусь
  • дыплом дзяржаўнага ўзору Партугаліі
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Будаўнічыя канструкцыі
    Тэст па англійскай мове
    7-06-0732-01 «Будаўніцтва»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0732-01 «Будаўніцтва»
Дзе можна працаваць ?
  • у навукова-даследчых арганізацыях
  • у будаўнічых арганізацыях
  • на прадпрыемствах па выпуску будаўнічых матэрыялаў
  • ва ўстановах адукацыі





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Тэхналогія і метады праектавання пры будаўніцтве аб’ектаў
  • Канструкцыі і метады іх разліку
  • Падмуркі і спосабы іх ўмацавання
  • Энерга- і рэсурсазберагальныя тыпы канструкцый
  • Праектаванне рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў
  • Пакрыцці і паверхні
  • Папярэдне напружаныя канструкцыі і спосабы іх вырабу

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie