Прыкладная фiзiка
Прафілізацыя: без прафілізацыі
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 2 гады
Падрыхтоўка па спецыяльнасці 7-06-0533-02 «Прыкладная фiзiка» дазваляе сфармаваць глыбокія веды ў галіне фізічных з’яваў, на якіх заснаваныя дзеянні асноўных тыпаў вакуумных, плазменных і цвёрдацельных электронных прыладаў, прыбораў ЗВЧ, электронна- і іоннапрамянёвых прыладаў, прыладаў сілавой электронікі.
Шырата прымянення прыладаў падобнага тыпу на высокатэхналагічных прамысловых прадпрыемствах і атрыманыя ў рамках праграмы веды пра іх канструкцыю, прынцып дзеяння, асноўныя характарыстыкі і спосабы іх вырабу істотна павышаюць канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы. Знаёмства з найноўшымі тэхнічнымі распрацоўкамі і эксперыменты на сучасным абсталяванні будуць садзейнічаць поспеху і ў выпадку далейшай навукова-даследчай, выкладчыцкай або камерцыйнай дзейнасці. Выпускнікі атрымліваюць запатрабаваную спецыяльнасць і маюць выдатныя перспектывы кар’ернага росту.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Фізіка
    Электронныя прылады
    Тэорыя электрычных ланцугоў
    7-06-0533-02 «Прыкладная фiзiка»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0533-02 «Прыкладная фiзiка»
Дзе можна працаваць ?
  • на прадпрыемствах машына- і прыборабудавання, якія маюць у сваім тэхналагічным цыкле: апрацоўку паверхні матэрыялу патокамі зараджаных часціцаў; аперацыі ў вакууме
  • у навукова-даследчых, навукова-практычных цэнтрах і лабараторыях
  • у вышэйшых навучальных установах





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Сучасныя праблемы электрафізікі
  • Сістэмы аўтаматызаванага кіравання электрафізічнымі ўстаноўкамі
  • Сучасныя карпускулярна-прамянёвыя тэхналогіі
  • Плазменныя крыніцы зараджаных часціцаў, фізіка і прымяненне

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie