Сістэмы і сеткі інфакамунікацый
Прафілізацыя: без прафілізацыі
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 2 гады
Тэлекамунікацыйныя сістэмы заўсёды з’яўляюцца часткай больш складанай сістэмы і ўяўляюць сабой сукупнасць метадаў і сродкаў перадачы інфармацыі, якая ўвасобленая ў самастойнай інфраструктуры перадачы дадзеных. Разам з тым, з задачамі праектавання і распрацоўкі такіх сістэмаў цесна спалучаюцца задачы прамежкавага захоўвання дадзеных, іх папярэдняя апрацоўка, абарона ад несанкцыянаванага доступу, забеспячэнне дакладнасці інфармацыі, якая перадаецца і прымаецца.
Спецыяльнасць разглядае пытанні прынцыпаў пабудовы і метады праектавання сістэмаў і прыладаў у галіне тэлекамунікацый, сучасныя спосабы лічбавай апрацоўкі, перадачы і прыёму тэлекамунікацыйных сігналаў па розных серадах распаўсюджвання, метады частотна-тэрытарыяльнага планавання і разліку зонаў абслугоўвання пры арганізацыі сотавай сувязі і лічбавага ТБ-вяшчання, метады пабудовы і разліку наземных і спадарожнікавых сродкаў сувязі, камп’ютарныя тэхналогіі мадэлявання сетак, сістэмаў і прыладаў.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Спецыяльныя раздзелы матэматыкі
    Тэарэтычныя асновы тэхнікі сувязі
    Шматканальныя сістэмы перадачы
    Валаконна-аптычныя сістэмы перадачы
    Мадэляванне сістэм тэлекамунікацый, эканоміка-матэматычныя метады ў СТК
    Сістэмы доступу да тэлекамунікацыйных і камп'ютарных сетак
    7-06-0611-06 «Сістэмы і сеткі інфакамунікацый»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0611-06 «Сістэмы і сеткі інфакамунікацый»
Дзе можна працаваць ?
  • у сферы праектавання і тэхнічнай эксплуатацыі сучасных і перспектыўных сетак сувязі рознага ўзроўню, распрацоўкі і ўкаранення інфармацыйных тэхналогій





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Прынцыпы і пратаколы кіравання сеткамі тэлекамунікацый
  • Апаратна-праграмныя комплексы тэлекамунікацыйных сістэмаў
  • Сігнальна-кодавыя канструкцыі ў сістэмах радыёсувязі
  • Кадаванне дадзеных у сетках тэлекамунікацый

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie