Тэорыя i методыка навучання i выхавання
Прафілізацыя: Замежныя мовы
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, вячэрняя - 1,5 гады
Падрыхтоўка па спецыяльнасці 1-08 80 02 «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (Замежныя мовы)» прадугледжвае паглыбленае азнаямленне з тэорыяй і практыкай фармавання сучаснага інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя, вывучэння мовы і культуры ў розных тыпах навучальных і выхаваўчых устаноў.
Праграма прадугледжвае правядзенне ўласнага даследавання кожным магістрантам па адной з актуальных тэм сучаснай методыкі навучання замежным мовам (ангельскаму, нямецкаму, французскаму). Магістранты атрымаюць магчымасць на практыцы здзейсніць свае задумкі, а заадно пераканацца ў эфектыўнасці даследчых прыёмаў у выкладанні моў. Прапанаваныя курсы па педагогіцы, псіхалогіі, ужытковай лінгвістыцы дапамогуць як у даследаваннях, гэтак і ў далейшай дзейнасці ва ўстановах выхавання і адукацыі.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    1-08 80 02 «Тэорыя i методыка навучання i выхавання (замежныя мовы)»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    1-08 80 02 «Тэорыя i методыка навучання i выхавання (замежныя мовы)»
Дзе можна працаваць ?
  • установы дашкольнай, сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
  • любыя моўныя і адукацыйныя цэнтры (напрыклад, у Stream Line, у адукацыйных цэнтрах Парку высокіх тэхналогій і г. д.)
  • аддзелы адукацыі і кіравання органаў выканаўчай улады

2
Асноўныя дысцыпліны
  • Методыка выкладання замежных моваў у вышэйшай школе
  • Методыка і тэхніка навуковага даследавання
  • Тэорыя маўленчай дзейнасці
  • Псіхалогія навучання замежным мовам

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie