Пра праграму

Спецыяльнасць 1-43 01 78 «Дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання арганізацый»

У цяперашні час любое вытворчае прадпрыемства мае энерганасычанае абсталяванне, эфектыўнасць і надзейнасць функцыянавання якога залежаць ад яго тэхнічнага стану. Сучаснае энергетычнае і электратэхнічнае абсталяванне мае досыць высокую ступень надзейнасці, аднак у працэсе эксплуатацыі пад уздзеяннем знешніх умоваў і рэжымаў працы яго зыходны стан бесперапынна пагаршаецца, зніжаецца эксплуатацыйная надзейнасць і павялічваецца небяспека ўзнікнення адмоваў.

З прычыны гэтага, дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне – гэта абавязковая працэдура для падтрымання дарагога энергаабсталявання арганізацыі ў тэхнічна спраўным стане і падаўжэння тэрміну яго безаварыйнай службы. Своечасовасць правядзення дыягностыкі і абслугоўвання папярэджвае знос абсталявання і памяншае верагоднасць раптоўнага выхаду яго з ладу. Спецыялісты ў гэтай галіне запатрабаваныя на любым прадпрыемстве. Пры гэтым персанал прадпрыемства, які займаецца эксплуатацыяй і абслугоўваннем энергаабсталявання, звычайна мае вышэйшую адукацыю, блізкую па накірунку, але не адпаведную кваліфікацыйным патрабаванням.

Прафесійная перападрыхтоўка на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-43 01 78 “Дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання арганізацый” з’яўляецца найбольш перспектыўным спосабам вырашэння названай праблемы, паколькі асваенне слухачамі праграмы перападрыхтоўкі будзе спрыяць развіццю навыкаў, якія дазваляюць ажыццяўляць праверку стану энергаабсталявання, складаць праграмы тэхнічнага развіцця, пераўзбраення, рэканструкцыі і мадэрнізацыі энергаабсталявання арганізацыі.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці могуць паспяхова:

  • Забяспечваць бесперабойную, безаварыйную, бяспечную і эканомную працу энергаабсталявання.
  • Праводзіць дыягнаставанне і прагназаваць тэхнічны стан энергаабсталявання.
  • Удзельнічаць у выпрабаваннях і прыёмцы энергаабсталявання пасля яго мантажу і рамонту.
  • Праводзіць аўдыт і інспекцыю энергаабсталявання.
  • Планаваць работы па тэхнічным абслугоўванні і дыягнаставання энергаабсталявання.
  • Вызначаць патрэбнасць арганізацыі ў паліўна-энергетычных рэсурсах.
  • Складаць заяўкі на набыццё энергаабсталявання, матэрыялаў і запасных частак, неабходных для яго эксплуатацыі.
  • Забяспечваць выкананне правілаў і нормаў аховы працы пры абслугоўванні энергаабсталявання.

Адукацыйны стандарт спецыяльнасці

Форма атрымання адукацыі: завочная.

Тэрмін навучання: 22 месяцы.

Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў.

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-энергетык.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie