Пра праграму

Спецыяльнасць 1-25 02 71 «Фінансы»

Фінансы – гэта эканамічная катэгорыя, якая функцыянуе ў розных грамадска-эканамічных фармацыях. Сутнасць фінансаў, іх роля ў грамадстве вызначаюцца эканамічным ладам грамадства, прыродай і функцыямі дзяржавы.

Прафесійная перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-25 02 71 “Фінансы” будзе спрыяць развіццю навыкаў, якія дазваляюць ажыццяўляць распрацоўку фінансавых праграмаў, інвестыцыйнай і крэдытнай палітыкі, усталяванню каштарысаў расходаў, фінансавага планавання, ажыццяўленню разлікаў прадпрыемства, вядзенню ўліку і г. д.

 Адукацыйны стандарт спецыяльнасці

Форма атрымання адукацыі: вочная (вячэрняя).

Тэрмін навучання: 1 год 6 месяцаў.

Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў.

Выніковая атэстацыя: абарона дыпломнай работы.

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: фінансіст.

Кожнаму слухачу выдаецца электронны камплект вучэбна-метадычных матэрыялаў.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie