Пра праграму

Спецыяльнасць 1-70 05 71 «Праектаванне і эксплуатацыя газаправодаў»

Магістральны трубаправодны транспарт – від транспарту, які ажыццяўляе перадачу на адлегласці вадкіх, газападобных або цвёрдых прадуктаў па трубаправодзе. Трубаправодны транспарт газу прызначаны для транспарціроўкі прыроднага газу.

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыялістаў у галіне праектавання і эксплуатацыі газаправодаў з’яўляюцца праектна-канструктарская і рамонтна-эксплуатацыйная дзейнасць на магістральных газаправодах і газасховішчах.

Прафесійная перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-70 05 71 «Праектаванне і эксплуатацыя газаправодаў» спрыяе развіццю навыкаў, якія дазваляюць распрацоўваць праекты аб’ектаў трубаправоднага транспарту газу, захоўвання і размеркавання газу. Выпускнікі могуць паспяхова распрацоўваць тэхнічныя заданні па праекце на аб’ект трубаправоднага транспарту газу, захоўвання і размеркавання газу, з улікам вынікаў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх працаў, ажыццяўляць аўтарскі нагляд за збудаваннем або рэканструкцыяй аб’екта газаправоднага трубаправоднага транспарту ў межах адпаведнай кампетэнцыі. Акрамя таго, праходжанне перападрыхтоўкі дазваляе ажыццяўляць рамонт аб’ектаў транспарту, захоўвання і размеркавання газу, весці мантаж, наладку, выпрабаванне машынаў і абсталявання газаправодаў, газасховішчаў, аўтазаправачных і газанапаўняльных станцый.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці могуць паспяхова выконваць:

  • праектаванне асобных аб’ектаў і, у цэлым, сістэмаў трубаправоднага транспарту, захоўвання і размеркавання газу;
  • збудаванне, мантаж, наладку, выпрабаванне, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аб’ектаў трубаправоднага транспарту, захоўвання і размеркавання газу;
  • распрацоўку і асваенне новага абсталявання для будаўніцтва і рамонту трубаправоднага транспарту, захоўвання і размеркавання газу;
  • ацэнку вынікаў, у тым ліку тэхніка-эканамічны аналіз працэсаў у будаўнічай дзейнасці.

 Адукацыйны стандарт спецыяльнасці

Форма атрымання адукацыі: завочная.

Тэрмін навучання: 24 месяцы.

Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў.

Выніковая атэстацыя: дзяржаўны іспыт і абарона дыпломнай працы.

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-механік.

Кожнаму слухачу выдаецца электронны камплект вучэбна-метадычных матэрыялаў.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie