Пра праграму

Перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-24 01 71 «Правазнаўства»

Правазнаўства ўяўляе сабой шырокую спецыяльнасць, якая ахоплівае ўсю сістэму адносінаў, якія рэгулююцца правам. Правазнаўства – гэта галіна ведаў пра права, дзяржаву і прававую сістэму.

Юрыст – адна з самых старажытных, паважаных і патрэбных людзям прафесій, якая дапамагае прымаць у жыцці законныя, справядлівыя і эфектыўныя рашэнні.

Юрыст у сучаснай дзяржаве – неабходны спецыяліст у любой сферы дзейнасці грамадства, ён забяспечвае прававое суправаджэнне ўсіх грамадскіх адносінаў і з’яўляецца гарантам абароны правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў, грамадства і дзяржавы.

Перападрыхтоўка па спецыяльнасці «Правазнаўства» ахоплівае наступныя віды прафесійнай дзейнасці:

  • юрыдычнае забеспячэнне дзейнасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • кадравае забеспячэнне дзейнасці арганізацый;
  • справаводства ў судах і выкананне судовых пастановаў.

Першасныя пасады па выніках перападрыхтоўкі па спецыяльнасці «Правазнаўства»:

  • юрыст;
  • юрысконсульт;
  • інспектар па кадрах;
  • сакратар судовага паседжання – памочнік суддзі;
  • судовы выканаўца.

 Адукацыйны стандарт спецыяльнасці

Форма атрымання адукацыі: завочная.

Тэрмін навучання: 1 год 9 месяцаў.

Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў.

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: юрыст.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie