Падраздзяленне перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці
«Прыкладная геадэзія і геадэзічнае забеспячэнне кадастра»

Кіраўнік падраздзялення - Шавялёў Ігар Паўлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Шавялёў Ігар Паўлавіч

Тэлефон: +375 214 53-70-47, 50-57-30, +375 29 597-21-61.

Падраздзяленне ажыццяўляе перападрыхтоўку па спецыяльнасці 1-56 02 71 «Прыкладная геадэзія і геадэзічнае забеспячэнне кадастра» на базе вышэйшай адукацыі.

Форма навучання: завочная, на платнай аснове.

Тэрмін навучання: 24 месяцы.

Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі інжынер-геадэзіст.

Пералік дакументаў, неабходных для залічэння:

Для асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю:

  • заява ўстаноўленага ўзору;
  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі з дадаткам (выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці);
  • накіраванне арганізацыі або прадпрыемства (для грамадзянаў, якія цалкам аплачваюць навучанне з асабістых сродкаў, накіраванне не патрабуецца);
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Для студэнтаў старэйшых курсаў дзённай формы навучання:

  • заява ўстаноўленага ўзору з візай прарэктара па вучэбнай працы;
  • даведка з дэканата;
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Пералік асноўных навучальных дысцыплінаў:

  • геадэзія і асновы інжынерных пошукаў;
  • геадэзічнае забеспячэнне кадастраў;
  • асновы зямельнага права і зямельных адносінаў;
  • тэорыя матэматычнай апрацоўкі геадэзічных вымярэнняў;
  • геадэзічная астраномія;
  • оптыка-электронныя метады вымярэнняў;
  • вышэйшая геадэзія;
  • геадэзічнае інструментазнаўства і метралогія;
  • матэматычная картаграфія;
  • сучасныя тэхналогіі абнаўлення картматэрыялаў;
  • прыкладная геадэзія;
  • геадэзічная гравіметрыя;
  • фотаграметрыі;
  • касмічныя тэхналогіі ў геадэзіі;
  • праца з сучаснымі праграмнымі прадуктамі па геадэзіі.

Навучанне

Заняткі па перападрыхтоўцы вядуць высокакваліфікаваныя выкладчыкі: прафесары (дактары тэхнічных навук), дацэнты (кандыдаты тэхнічных навук) і старэйшыя выкладчыкі. Увесь задзейнічаны ў перападрыхтоўцы прафесарска-выкладчыцкі склад мае вялікі досвед навукова-практычнай працы і цесна звязаны з сучасным геадэзічнай і будаўнічай вытворчасцю, уключаючы геадэзічнае суправаджэнне такіх унікальных будаўнічых аб’ектаў, як нацыянальная бібліятэка, канцэртны амфітэатр “Славянскі базар”, шматпрофільны культурна-будаўнічы комплекс “Мінск-Арэна”, а таксама выкананне перадпраектных геадынамічных даследаванняў у раёне каскада ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна.

Геадэзічнае суправаджэнне будаўніцтва

Будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі

Навучанне праводзіцца на базе кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэмаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з выкарыстаннем сучасных мультымедыйных сродкаў навучання, камп’ютарных тэхналогій і сучасных геадэзічных прыбораў: электронных тахеометраў, электронных нівеліраў і спадарожнікавых GPS-прымачоў.

Праца з электронным нівелірам

Выкананне геадэзічнай здымкі

Павышэнне кваліфікацыі па геадэзіі для інжынерна-тэхнічных працаўнікоў
геадэзічных, будаўнічых арганізацый, прамысловых і энергетычных прадпрыемстваў.

Тэрмін навучання 1–2 тыдні з адрывам ад вытворчасці. Курсы могуць праводзіцца на базе ўніверсітэта і на базе прадпрыемства-замоўцы (пры ўмове наяўнасці на ім неабходных геадэзічных прыбораў і камп’ютарных сродкаў).

Навучальныя праграмы па курсах распрацоўваюцца з улікам пажаданняў Замоўцы.

Прыкладны пералік прапанаваных курсаў:

  1. Ужыванне геадэзічных метадаў у будаўніча-мантажнай вытворчасці.
  2. Праца з сучаснымі геадэзічнымі прыборамі (электроннымі тахеометрамі, лічбавымі і лазернымі нівелірамі, спадарожнікавай GPS-апаратурай, электроннымі далямерамі, гравіметрамі).
  3. Метралагічнае забеспячэнне геадэзічных прыбораў. Выпраўленне найпрасцейшых няспраўнасцяў прыбораў.
  4. Ужыванне геадэзічных метадаў пры будаўніцтве і эксплуатацыі лінейных збудаванняў.
  5. Назіранне за дэфармацыямі інжынерных аб’ектаў геадэзічнымі метадамі.
  6. Сучасныя праграмныя прадукты ў геадэзіі.
  7. Геадэзічнае суправаджэнне будаўніцтва ўнікальных збудаванняў.

Тэматыка курсаў можа быць пашыраная з улікам пажаданняў Замоўцы.

Па заканчэнні навучання на курсах асобам, якія паспяхова вытрымалым залік або іспыт, выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.

 

Месцазнаходжанне падраздзялення:

Новы корпус ПДУ, аўд. 307н, тэлефон +375 214 53-70-47.

Кантактныя асобы: Лузан Марына Маратаўна, Веліканец Людміла Алегаўна.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie