Падраздзяленне перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасцях:
«Турысцка-аздараўленчая дзейнасць»,
«Менеджмент турысцкай арганізацыі»,
«Лінгвістычнае забеспячэнне турысцкага прадукта»

Турызм

Спецыяльнасці перападрыхтоўкі:

1. «Турысцка-аздараўленчая дзейнасць»

Выпускнікі факультэта атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі «метадыст – менеджар».

Пры паступленні на спецыяльнасць “Турысцка-аздараўленчая дзейнасць” вы будзеце падрыхтаваныя да працы ў турыстычных цэнтрах, фірмах, арганізацыях і адукацыйных установах у якасці выкладчыкаў-трэнераў, інструктараў-метадыстаў, кіраўнікоў турыстычных групаў, арганізатараў турыстычнай дзейнасці. Асноўны змест дадзенай спецыяльнасці прадстаўлены дысцыплінамі: “Менеджмент турысцкіх агенцтваў”, “Экскурсазнаўства”, “Менеджмент транспартных паслугаў”, “Маркетынг і турысцкі рынак”, “Арганізацыя і кіраванне малым бізнесам”. На навучанне запрашаюцца асобы з вышэйшай педагагічнай, эканамічным, медыцынскай адукацыяй, а таксама з вышэйшай адукацыяй па профілях “Прыродазнаўчыя навукі”, “Экалагічныя навукі”, “Фізічная культура і спорт”.

Пачатак заняткаў - па меры фарміравання групаў.

2. «Менеджар турысцкай арганізацыі»

Выпускнікі факультэта атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі «менеджар».

Пры навучанні па спецыяльнасці “Менеджмент турысцкай арганізацыі” вы будзеце падрыхтаваныя да працы ў турыстычных цэнтрах, фірмах, арганізацыях і адукацыйных установах у якасці менеджараў, арганізатараў турыстычнай дзейнасці. Слухачы, якія навучаюцца па гэтым напрамку, вывучаюць наступныя дысцыпліны: “Маркетынг турыстычнай фірмы”, “Менеджмент турысцкіх агенцтваў”, “Менеджмент тураперэйтынга”, “Стратэгічнае кіраванне ў турызме” і да г. п. Дадзеная спецыяльнасць перападрыхтоўкі актуальная, перш за ўсё, для менеджараў турыстычных фірмаў вышэйшага і сярэдняга звяна. Залічэнне праводзіцца без абмежаванняў па асноўнай вышэйшай адукацыі.

Пачатак заняткаў - па меры фарміравання групаў.

3. «Лінгвістычнае забеспячэнне турысцкага прадукта»

Выпускнікі факультэта атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі «гід-перакладчык».

Слухачы вывучаюць дзве мовы (паглыблена англійскую), экскурсазнаўства, рэкламу і бухгалтарскі ўлік у турызме і іншыя дысцыпліны спецыяльнасці. На навучанне па дадзенай спецыяльнасці залічваюцца асобы з вышэйшай адукацыяй філалагічнага і лінгвістычнага профілю.

Пачатак заняткаў - па меры фарміравання групаў.

Форма навучання – завочная.

Навучанне платнае.

Тэрмін навучання - 24 месяцы.

На вучобу прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнты старэйшых курсаў дзённай формы навучання.

Пералік дакументаў, неабходных для залічэння:

Для асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю:

  • заява ўстаноўленага ўзору;
  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі з дадаткам (выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці);
  • накіраванне арганізацыі або прадпрыемства (для грамадзянаў, якія цалкам аплачваюць навучанне з асабістых сродкаў, накіраванне не патрабуецца);
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Для студэнтаў старэйшых курсаў дзённай формы навучання:

  • заява ўстаноўленага ўзору з візай прарэктара па вучэбнай працы;
  • даведка з дэканата;
  • 3 фатаграфіі 3х4.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 214 42-87-07.

 

Навучальныя курсы “Падрыхтоўка да праходжання прафесійнай атэстацыі экскурсаводаў"

Тэрмін навучання – 5 месяцаў.

Пачатак навучання – кастрычнік.

Тэлефон: +375 214 42-87-07.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie