Магістр гістарычных навук, археолаг, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Біяграфія
- Нарадзіўся і пражывае ў г. Наваполацку.
- У 2007г. скончыў сярэднюю школу № 14 г. Наваполацка (у 1996-2005 гг. навучаўся ў школе № 9 г. Наваполацка).
- З 2007 па 2012 гг. навучаўся у Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Гісторыя» (спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі»), які скончыў з адзнакай.
- У 2013 г. скончыў магістратуру пры ПДУ. З таго часу працуе на кафедры.
- У 2018 г. скончыў асперантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяьнасці “Археалогія”.
Навуковыя інтарэсы
- Археалагічнае вывучэнне Полацка і Полацкага рэгіёна
- Сядзібная забудова Полацка ХІ–XVIII стст.
- Краязнаўства Глыбоцкага раёна
-
Полацкая архітэктура 11-13 стст.
Даследуе археалагічную спадчыну Полацка і Полацкага Падзвіння. Праводзіць штогадова археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Полацка, археалагічныя разведкі на тэрыторыі Полацкага рэгіёна. Займаецца пытаннямі жалезнага веку і Ранняга Сярэднявечча міжрэчча Дзісны і Ушачы. Праводзіў археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Полацкага, Глыбоцкага, Міёрскага, Ушацкага і Шумлінскага раёнаў. Прымае актыўны ўдзел у шматлікіх археалагічных раскопках Полацка (з 2002г.) і паўночна-заходняй Беларусі (з 2007г.).
Удзельнік навуковых-практычных і краязнаўчых канферэнцый і семінараў у Полацку, Віцебску, Менску, Гародне, Магілёве, Коўне, в. Германавічы, і інш.
З 2015 года з'яўляецца кіраўніком палявых архітэктурна-археалагічных даследаванняў Спаса-Праабражэнскага храма 12 ст.
Вольны час
- Удзельнік сярэднявечных рыцарскіх фэстаў.
- Цікавіцца традыцыйнай культурай, займаецца разнастайнымі традыцыйнымі рамёствамі Беларусі.
- Удзельнік студэнцкага фальклорнага гурта «Варган».
- З 2005г. калекцыянуе лямпы. У сваім зборы мае больш 40 лямпаў і ліхтароў рознага часу.
- Са школьных часоў А.Л.Коц з’яўляецца ўдзельнікам народнага тэатра гістарычнага строю «Полацкі зьвяз». Удзельнічае ў анімацыйных праграмах і гістарычных спектаклях. Член арганізацыйнага камітэту фэсту сярэднявечнай культуры “Рубон”, які арганізуе тэатр.
Выкладаемыя дысцыплiны
- Археалогія
- Археалогія Беларусі
- Гісторыя Беларусі
- Эксперыментальная і практычная археалогіі
- Гісторыя Полацка
- Гісторыя навейшага часу
- Гісторыя Расіі і Украіны
Публікацыі (навуковыя артыкулы)
Аўтар 32 навуковых артыкулаў, з іх 10 у выданнях рэцэнзуемых ВАК.
Артыкулы, апублікаваныя у выданнях рэцэнзуемых ВАК
- Дук, Д.У. Ад імя святога Спаса. Пячатка прападобнай Еўфрасінні Полацкай / Д.У. Дук, І.Л. Калечыц, А.Л. Коц / Беларускі гістарычны часопіс. – Мінск, 2015. – № 7 (192) – С. 13-18.
- Дук, Д. У. Могілкі на стрэлцы Ніжняга замка ў Полацку / Д. У. Дук, B. А. Емяльянчык, А. Л. Коц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі : зборнік навуковых артыкулаў / гал. рэд. В. М. Ляўко. – Минск : Беларуская навука, 2018. – Вып. 29 : Даследаванні пахавальных і пасяленчых помнікаў эпохі сярэдневякоўя і Новага часу на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін. – С. 171–182.
- Дук, Д.У. Парадная пячатка Еўфрасінні Полацкай / Д.У. Дук, І.Л. Калечыц, А.Л. Коц, Я.М. Торшын // Беларускі гістарычны часопіс. – Мінск, 2017. – № 9 (218) – С. 4-8.
- Дук, Д.У. Старажытны Полацк: новыя даныя па выніках раскопак на тэрыторыі Ніжняга замка ў 2014 г. / Д.У. Дук, А.Л. Коц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2016. – №27. – с. 31-41.
- Коц, А.Л. Да вынікаў археалагічных разведак у міжрэччы Дзісны і Ушачы ў 2008-2009 гг. / А.Л. Коц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2011. – № 20 – с. 423-426.
- Коц, А.Л. Жыллёва-гаспадарчыя комплексы Х–XVIII стст. Ніжняга замка Полацка (па выніках раскопак 2014 года) / Коц А.Л. // Весник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитаные науки: научно-теоретический журнал. - 2018. - № 1. – С. 67-80.
- Коц А.Л. Сельскія паселішчы Полацкага ваяводства XVI-XVIIIстст. (па матэрыялах археалагічных разведак 2010-2011 гг.) / А,Л. Коц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2014. – № 25 – с. 45-53.
- Коц, А.Л. Ювелірная майстэрня ХІІ ст. на Запалоцкім пасадзе старажытнага Полацка (па матэрыялах археалагічных раскопак 2013 г.) / Коц А.Л. // Весник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитаные науки. – 2015. № 1. – с. 18-27.
- Торшын, Я.М. Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку: вынікі архітэктурна-археалагічных даследаванняў 2017 г. / Я.М. Торшын, Д.У. Дук, П.Л. Зыкаў, А.Л. Коц / Беларускі гістарычны часопіс. – Мінск, 2019. - № 2(235) - С. 28-34.
- Торшын, Я.М. Спасціжэнне першапачатковай задумы архітэктуры Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы: па выніках даследаванняў 2015 года / Я. Торшын, Д. Дук, А. Коц, А. Іаанісян, П. Зыкаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2016. - № 7. – С. 5–16.
Сааўтар манаграфii:
- Дук, Д.У. Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (ІХ-ХХ стст.): манаграфія / Д.У. Дук, І.А. Марзалюк, А.А. Агароднікаў, Ю.М. Кежа, А.Л. Коц, Я.А. Рыер, А.А. Салаўёў - Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2019. - 132 с.