Кандыдат гiстарычных навук, дацэнт, наместнiк дэкана ЮФ
Біяграфія
- У 2003г. паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць «Гісторыя» (спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі»). Пад час навучання ва ўніверсітэце зацікавіўся праблематыкай беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, займаўся студэнцкай навуковай дзейнасцю. У 2008г. скончыў ПДУ з дыпломам з адзнакай, атрымаўшы кваліфікацыю «Гісторык. Выкладчык гісторыі».
- У 2008 – 2009г. навучаўся ў магістратуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Магістр гістарычных навук. Тэма магістэрскай дысертацыі “Беларускі нацыянальны рух ў Заходняй Беларусі (1921-1927 гг.)”.
- У 2009г. паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі на дзённую форму навучання (спецыяльнасць: 07.00.02 – айчынная гісторыя). 15 лістапада 2012г. скончыў навучанне ў аспірантуры з прысваеннем навуковай кваліфікацыі “Даследчык” гістарычных навук.
- У 2010-2011гг. праходзіў навуковую стажыроўку ў Польшчы. З 2012г. працуе выкладчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Навуковыя інтарэсы
- Гісторыя беларускага нацыянальнага руху
- Дзейнасць беларускіх палітычных партый і арганізацый у Заходняй Беларусі
- Кааператыўны рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- Вусная гісторыя
Бібліяграфія
Аўтар 20 навуковых публікацый, у тым ліку:
1. Радзюк, А.Л. “Нацыяналістычныя ўхілы” ў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (1923-1926гг) / А.Л. Радзюк // Романовские чтения-5: сб. трудов Международной науч. Конференции. – Могилёв: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2009. – С.144–145.
2. Радзюк, А.Л. Дзейнасць Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту напярэдадні выбараў 1922 г. у сейм і сенат ІІ Рэчы Паспалітай / А.Л. Радзюк // ІІІ Машеровские чтения: материалы республиканской научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых учёных. – Витебск: УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2009.- С.128-130.
3. Радзюк, А.Л. Савецка-польская мяжа ў калектыўнай памяці беларускага насельніцтва Докшыцкага раёну / А.Л. Радзюк // ARCHE Пачатак. – 2009. – №8. – С.97–114.
4. Радзюк, А.Л. Беларуская спажывецкая кааперацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1930–я гг. / А.Л. Радзюк // Гістарычна-археалагічны зборнік. – 2012. – выпуск 27. – С. 127–131.
5. Радзюк, А.Л. Беларускія кааператывы ў Заходняй Беларусі: сучасны стан даследавання праблемы / А.Л. Радзюк // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / Серыя гуманітарных навук. – 2011. – №2. – С. 66–73.
6. Радзюк, А.Л. Месца кааперацыі ў структуры беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы (1921–1939гг.) / А.Л. Радзюк // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / Серыя гуманітарных навук. – 2012. – №2. – С. 76–82.
7. Радзюк, А.Л. Спецыфіка рэалізацыі польскага кааператыўнага заканадаўства на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1920–1939 гады). / А.Л. Радзюк // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. – 2012. – №9. – С. 74–77.
8. Радзюк, А.Л. Беларускі кааператыўны рух на тэрыторыі Сярэдняй Літве (1920–1922гг.) / А.Л. Радзюк // Вестник Гродненского государственного университета. Серия 1. – 2012. – № 3(140). – С. 46–52.
9. Даніловіч, В.В., Радзюк, А.Л. Роля арганізацыі “Змаганне” ў заходнебеларускім кааператыўным руху (1928–1930гг.) / В.В. Даніловіч, А.Л. Радзюк // Гістарычна-археалагічны зборнік. – 2012. – выпуск 27. – С. 122–126.
Удзел у канферэнцыях
1. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Раманаўскія чытанні – V” (Магілёў, лістапад 2008г.)
2. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў “III Машэраўскія чытанні”, 24-25 сакавіка 2009г. (Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава”, г. Віцебск).
3. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Польска-беларускія ўзаемадачыненні ў міжваенны перыяд” (Гродна, 15 чэрвеня 2010г.),
4. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь: мноства інтэрпрэтацый гісторыі і культуры” (Варшава, 25-26 лістапада 2011г.),
5. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Чалавек і ўлада Навагрудчыны: узаемадзеянне – супярэчнасці” (Навагрудак, 9-10 верасня 2011г.),
6. V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны” (Гальшаны 25 мая 2012г.).