Полоцкий государственный университет

Полоцкий
государственный
университет

У студэнцкіх інтэрнатах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы і малой радзімы.

Студэнты інтэрната № 1 зладзілі акцыю «Шануй роднае слова». Увесь дзень у сценах іх універсітэцкага дома гучала беларуская спеўная класіка ў выкананні легендарных айчынных калектываў – вакальна-інструментальных гуртоў «Песняры», «Сябры», «Верасы». Атмасфера свята роднай мовы адчувалася ўжо на парозе: хто б не завітаў туды ў госці, атрымліваў прыязную ўсмешку і шчырыя вітальныя словы па-беларуску.

У інтэрнаце № 2 хлопцы і дзяўчаты з інфармацыйна-ідэалагічных сектараў студэнцкага савета правялі акцыі «Родная мова – душа народа», «Падарожжа ў родную мову», «Я шаную родную мову» і «Размаўляем па-беларуску». Жыхары інтэрната актыўна далучыліся да святочнай праграмы і з цікавасцю выконвалі творчыя заданні, звязаныя з валоданнем беларускай мовай. На заканчэнне студэнты папрактыкаваліся ў вусным маўленні, выступіўшы з пажаданнямі найлепшага свайму родному краю.

«Родная мова – душа народа»

«Падарожжа ў родную мову»

«Я шаную родную мову» і «Размаўляем па-беларуску»

Нікаленкава Ж. М.
Красько Н. В.