Запрашаем прыняць удзел у Летняй школе беларускай мовы і культуры ў старажытным горадзе Полацку!
У вас будзе магчымасць не толькі пазнаёміцца з беларускай мовай, літаратурай і культурай, але і адкрыць для сябе Беларусь, яе традыцыі і хараство.
Чаму нас выбіраюць?
- гістарычны і культурны цэнтр Беларусі, геаграфічны цэнтр Еўропы
- традыцыі адукацыі з 1581 г.
- навучаюць носьбіты мовы
- актыўныя метады навучання
Праграма прызначана для тых, хто
толькі пачынае вывучаць беларусістыку, а таксама для тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі па беларускай мове, літаратуры і культуры.
Мы прапануем:
заняткі па беларускай мове, літаратуры і культуры – 6 гадзін у дзень (навучальная частка прадугледжвае дзве лекцыі ў першай палове дня і практычныя заняткі ў другой палове дня па розных аспектах беларускай мовы, літаратуры і культуры з камандай высокакваліфікаваных выкладчыкаў і экскурсаводаў).
Гэта ўключае:
Камунікатыўнае вывучэнне розных аспектаў беларускай мовы:
- месца беларускай мовы сярод іншых моў свету і этапы яе станаўлення;
- фанетычныя асаблівасці і спецыфіка артыкуляцыйнай базы беларускай мовы;
- адметнасці лексічнай сістэмы беларускай мовы і знаёмства з безэквівалентнай лексікай;
- асаблівасці граматыкі і сінтаксісу беларускай мовы.
Авалодванне практычнымі навыкамі выкарыстання беларускай мовы ў сітуацыях паўсядзённага маўлення.
Знаёмства праз актыўныя формы навучання з:
- традыцыйнай народнай культурай,
- беларускай культурай ІХ – ХІІІ стст.
- беларускай кніжнай спадчынай;
- беларускай культурай ХХ ст. праз гісторыю беларускага кіно;
- найбольш значнымі асобамі ў гісторыі беларускай культуры – прадстаўнікамі Полацкай зямлі;
- творчасцю У. Караткевіча, В. Быкава, С. Алексіевіч.
Акрамя гэтага вы атрымаеце:
- экскурсію па ўніверсітэцкім корпусе – былым Полацкім калегіуме з наведваннем экспазіцыі "Рэканструкцыя праекта Габрыэля Грубера “Механічная галава”";
- тэматычныя вандроўкі па цікавых гісторыка-культурных месцах горада-музея Полацка;
- майстар-класы:
- беларускі вышывальны арнамент, выраб беларускай выцінанкі, лялькі-абярэга;
- развучванне традыцыйных беларускіх гульняў і танцаў з удзелам гурта традыцыйных спеваў «Варган»;
- сярэднявечныя танцы «Шляхетная старажытнасць»;
- тэатральную студыю па пастаноўцы беларускіх твораў;
- беларускі кінапрагляд;
- флаер-выставу беларускіх рэцэптаў «Вазьмі беларускую ежу з сабой»;
- кава-паўзы;
- падарункавую сувенірную прадукцыю;
- сертыфікат удзельніка школы.
- ПАГРУЖЭННЕ Ў МОЎНА-КУЛЬТУРНАЕ АСЯРОДДДЗЕ, АКТЫЎНУЮ МОЎНУЮ ПРАКТЫКУ, ДОБРЫ НАСТРОЙ І ЦУДОЎНЫЯ ЎРАЖАННІ!
Патрабаванні
- ўзровень валодання рускай мовай не менш за А2.
Калi?
Першая палова верасня, даты вызначаюцца па дамоўленасці са слухачамі.
Программа школы белорусского языка и культуры (на русском языке)
Программа школы белорусского языка и культуры (на английском языке)
Кошт
Залежыць ад працягласці (10-15 дзён) і колькасці чалавек у групах.
Дадаткова аплочваюцца:
- пражыванне;
- харчаванне;
- авіяпералёт;
- паслугі кампаніі па арганізацыі трансфера (аэрапорт – Полацк, Полацк – аэрапорт);
- рэгістрацыйны збор (каля 12 $);
- консульскі збор пасольства Рэспублікі Беларусь;
- медыцынская страхоўка (каля 25 $);
- наведванне музеяў.
Як стаць удзельнікам?
Дашліце заяўку ў адвольнай форме на адзін з пазначаных кантактаў. Укажыце:
- імя
- прозвішча
- узрост
- краіну пражывання.
У праграме летняй школы магчымы змены ў залежнасці ад узроўню валодання мовай удзельнікаў, патрабаванняў і інтарэсаў слухачоў і інш.
Контакты для связи:
- Лясович Светлана Михайловна
+375 29 512-60-84
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. - Апанасович Наталья Геннадьевна
+375 29 895-29-00
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. - Кафедра славянской филологии
+375 214 42-87-16 - Центр белорусского языка и культуры
Летняя школа ў Полацку – гэта знаёмства з найстаражытнейшым горадам Беларусі, навучанне сярэднявечным танцам, пагружэнне ў атмасферу традыцыйнай народнай культуры!
Спазнай смак беларускасці за тыдзень!