Старшы выкладчык кафедры славянскай фiлалогii УА «ПДУ».
E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Біяграфія
- У 1980 годзе закончыў філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.Куляшова, працаваў у школах Полацкага раёна і г.Полацка, Палацы піянераў г.Наваполацка, ПТВ-233 хімікаў г.Полацка, Полацкім педагагічным вучылішчы. З верасня 1994 года працуе выкладчыкам УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт».
- Распрацаваў і выдаў зборнік матэрыялаў для перакладаў «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у 2000 годзе, кантрольныя работы і метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў-завочнікаў «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у 2002 годзе, у сааўтарстве са ст.выкладчыкам А.І.Зянько выдаў ВМК «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у 2005 годзе. У 2008 годзе ў сааўтарстве са старшым выкладчыкам А.І. Зянько распрацавана вучэбная праграма на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў РБ ад 02.09.2008 г. № ТД-СГ.015/тып.
- У 2011 годзе ў сааўтарстве са ст.выкладчыкам А.І.Зянько выдаў ВМК «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Распрацаваў і выдаў у сааўтарстве са ст.выкладчыкам А.І.Зянько кантрольныя работы і метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў-завочнікаў «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у 2011 годзе. Распрацаваў кантраляваныя самастойныя работы і метадычныя рэкамендацыі «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» для студэнтаў нефілалагічных факультэтаў у 2014 годзе. У 2015 годзе распрацаваў базавую вучэбную праграму для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей УА «ПДУ» «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Распрацаваў і выдаў у сааўтарстве са ст.выкладчыкам С.І. Красоўскім «Электронны вучэбна-метадычны комплекс «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у 2015 годзе.
- Друкаваўся ў калектыўным зборніку «Уладзімір Караткевіч і сучаснасць», у міжнародным навуковым зборніку «Белорусская литература и мировой литературный процесс».
Навуковыя інтарэсы
- Псіхалагічны аналіз паводзін персанажаў у розных жыццёвых абставінах па творах К.Чорнага, І.Мележа і В.Быкава.
Публікацыi і канферэнцыi
Наддрукаваныя работы
1. Беларуская мова. Зборнік матэрыялаў для перакладаў. Метадычныя рэкамендацыі / С.А.Вялюга. – Наваполацк: ПДУ, 2001 – 22 с.
2. Кантрольныя работы і метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў завочнага аддзялення нефілалагічных факультэтаў / С.А. Вялюга.– Наваполацк: ПДУ, 2002 – 14 с.
3. Беларуская мова (прафесійная лексіка): вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей / С.А. Вялюга, А.І. Зянько. – Наваполацк: ПДУ, 2005 – 275 с.
4. Беларуская мова. Метадычныя рэкамендацыі да кантрольных работ для студэнтаў-завочнікаў нефілалагічных факультэтаў / А.І. Зянько, С.А. Вялюга. – Наваполацк: ПДУ, 2011 – 20 с.
5. Беларуская мова (прафесійная лексіка): вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей / С.А. Вялюга, А.І. Зянько. – Наваполацк: ПДУ, 2011 – 264 с.
Навуковыя артыкулы
- Артыкул "Вобраз Радзімы ў творчасці У. Караткевіча". Міжнародная навуковая канферэнцыя "У. Караткевіч і сучаснасць" УА "ПДУ" Наваполацк 2001г.
- Артыкул "Глыбокая адданасць часу: проза Івана Шамякіна. Міжнародная навуковая канферэнцыя "Белорусская литература и мировой литературный процесс" УО "ПГУ" Полоцк 2007г.