Агульная інфармацыя

Пункт Канфуцыя ў ПДУ

china andersen 10
29 красавіка 2017 г. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з мэтай развіцця прафесійных адносінаў у галіне адукацыі ў рамках дзейнасці Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы, пашырэння выкладання кітайскай мовы і ведаў аб культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі, умацавання супрацоўніцтва паміж краінамі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж народамі.
Дадзенае пагадненне рэалізуецца праз адкрыццё Пункта Канфуцыя, праца якога з дапамогай выкладання кітайскай мовы, а таксама правядзення культурных імпрэзаў складаецца ў садзейнічанні папулярызацыі кітайскай мовы і культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
  • Курсы кітайскай мовы
  • Майстар-класы па кітайскай культуры: гарбатная цырымонія, навучанне каліграфіі, кітайскаму жывапісу, тайцзыцюань і г.д.
Ларыенава Алена Генадзьеўна
Ларыенава
Алена Генадзьеўна
Спецыяліст па суправаджэнні навучальнага працэсу
Тэлефон: +375 214 59 95 54
 +375 29 719 86 26
Адрас: вул. Блахіна, 29, каб. 122
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
E-mail:

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie