ГРАФІК ЦТ 2026

Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2026 годзе

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2026 годзе.

Прадмет Дата правядзення
Беларуская мова 29 траўня
Руская мова 29 траўня
Біялогія 26 траўня, 2 чэрвеня
Геаграфія 26 траўня, 2 чэрвеня
Замежные мовы 26 траўня, 2 чэрвеня
Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі 26 траўня, 5 чэрвеня
Матэматыка 26 траўня, 2 чэрвеня
Грамадазнаўства 26 траўня, 5 чэрвеня
Фізіка 26 траўня, 5 чэрвеня
Хімія 26 траўня, 5 чэрвеня

Час пачатку тэставання – 11:00.

Для абітурыентаў, якія не прынялі ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні па ўважнай прычыне ў асноўны дзень, усталяваны рэзервовыя дні:

  • 18 чэрвеня – усе навучальныя прадметы
  • 20 чэрвеня – усе навучальныя прадметы, апроч рускай мовы і беларускай мовы
  • 22 чэрвеня – руская мова і беларуская мова

Тэрміны перарэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні ў рэзервовыя дні з 8 чэрвеня па 11 чэрвеня 2026г. у наступных вышэйшых навучальных установах:

  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
  • Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»
  • Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
  • Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.О.Сухога»
  • Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэставання па ўсіх навучальных прадметах у рэзервовыя дні вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Час пачатку правядзення цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах у рэзервовы дзень - 11.00.

Сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.