Эканоміка і кіраванне
Эканоміка і кіраванне

Факультэт: 
Фінансава-эканамічны факультэт (ФЭФ)
Кафедра, якая выпускае: 
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: эканаміст-менеджар.
Формы навучання: дзённая – 4 гады, завочная скарочаная – 3 гады.
Спецыялісты дадзенага профілю неабходны для вырашэння задач устойлівага сацыяльнага-эканамічнага развіцця моцнага Віцебскага рэгіёна праз удасканальванне функцыявання Наваполацкага інавацыйна-прамысловага нафтахімічнага кластара і вольнай эканамічнай зоны «Віцебск»; для ўдасканальвання працы Тэхнапарка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай праз працу эканамістаў-менеджараў у стварэнні вытворчасцяў з новымі тэхналогіямі (высокатэхналагічных вытворчасцяў); эфектыўнай рэалізацыі ва ўніверсітэце Канцэпцыі 3.0 праз укараненне тэхналагічных інавацый, эфектыўнае ўзаемадзеянне навукі, бізнесу і ўлады, фармаванне высокатэхналагічных стартап з дапамогай фармавання ў студэнтаў прадпрыемніцкіх кампетэнцый.
Эканамісты-менеджары спрыяюць падвышэнню інвестыцыйнай вабнасці рэгіёна, развіццю малога і сярэдняга бізнесу дзякуючы ўнікальным навыкам і ведам ужыццяўленні менеджменту арганізацыі, аналізу інвестыцыйнага і інавацыйнага развіцця арганізацыі, бізнес-дыягностыкі прадпрыемства, тэхналагічнага развіцця і венчурнага фінансавання, устойлівага развіцця і бяспекі арганізацыі, антыкрызіснага кіравання.
Вы навучыцеся
Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • падбіраць і аналізаваць патрэбную для правядзення пэўных разлікаў інфармацыю
  • праводзіць разлікі і аналіз паказнікаў на аснове сучасных метадаў і методык
  • распрацоўваць эфектыўную стратэгію развіцця прадпрыемства (арганізацыі) у рынкавых умовах
  • кіраваць інавацыйнымі і інвестыцыйнымі праектамі арганізацыі
  • ужыццяўляць аптымальнае размеркаванне рэсурсаў прадпрыемства
  • праводзіць аналіз і ацэнку фінансавага стану прадпрыемства
  • распрацоўваць бізнес-планы стварэння новага бізнесу ці развіцця наяўнага
Дзе можна працаваць ?
  • прамысловыя прадпрыемствы рознага профілю і формаў уласнасці
  • аграпрамысловыя прадпрыемствы
  • арганізацыі сфер адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння
  • прадпрыемства гандлю, грамадскага харчавання
  • праектныя і навукова-даследчыя інстытуты
  • установы вышэйшай адукацыі
  • доследна-канструктарскія, праектна-канструктарскія, праектна-тэхналагічныя арганізацыі
  • міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і агенцтвы, выканаўчыя і распарадчыя органы розных узроўняў
Эканоміка і кіраванне
Асноўныя дысцыпліны
  • Эканамічная тэорыя
  • Мікраэканоміка
  • Эканамічная гісторыя
  • Арганізацыя і забеспячэнне бізнесу
  • Арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці
  • Вытворчая і камерцыйная дзейнасць у арганізацыі
  • Вытворчыя тэхналогіі
  • Фінансы
  • Маркетынг
  • Статыстыка і эканаметрыка
  • Стратэгічны менеджмент
  • Рэкламны менеджмент
  • Міжнародная эканоміка
  • Бухгалтарскі ўлік
  • Інвестыцыі і інавацыйнае развіццё арганізацыі
  • Эканоміка і кіраванне інавацыямі
  • Бізнес-дыягностыка прадпрыемства
  • Планаванне і кіраванне арганізацыяй
  • Інвестыцыйны аналіз
  • Канкурэнтаздольнасць арганізацыі
  • Менеджмент персаналу
  • Экасістэма венчурнай дзейнасці
  • Тэхналогіі кіравання
  • Эканоміка высокіх тэхналогіяў